Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет)

былы пасёлак у Шырокаўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі

Новы Свет — былы пасёлак у Шырокаўскам сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасёлак
Новы Свет
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
0 чалавек (1990-я)
Новы Свет на карце Беларусі ±
Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет) (Беларусь)
Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет)
Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет) (Гомельская вобласць)
Новы Свет (Шырокаўскі сельсавет)

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (14 сем'яў) пераселены ў чыстыя месцы.

На поўначы мяжуе з лесам.

ГеаграфіяПравіць

РазмяшчэннеПравіць

У 20 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 30 км ад Гомеля.

ГідраграфіяПравіць

На поўдні меліярацыйны канал.

Транспартная сеткаПравіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

ГісторыяПравіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Ліпскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае).

НасельніцтваПравіць

КолькасцьПравіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

ДынамікаПравіць

  • 1926 год — 14 двароў 63 жыхара.
  • 1959 год — 78 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары (14 сем'яў) пераселены.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0