Новы атэізм
Новы атэізм (англ.: New atheism) — умоўная назва сістэмы поглядаў шэрагу навукоўцаў, філосафаў і грамадскіх дзеячаў, у аснове якой ляжаць ўяўленне аб рэлігіі як пра хваробу сучаснага грамадства, з якой трэба актыўна змагацца, і абвяржэнне базавых палажэнняў рэлігіі (напрыклад, аб існаванні бога) з дапамогай навуковага метаду[1][2].
Гісторыя
правіць«Новы атэізм» разглядаецца як адказ на рост рэлігійнага фундаменталізму па ўсім свеце, у прыватнасці — на тэракты 11 верасня 2001 года ў ЗША, учыненыя ісламістамі[3], і распаўсюджванне рэлігійнасці ў ЗША, дзе ўплывовыя хрысціянскія абшчыны выступаюць за выкладанне ў школах крэацыянізму, забарону аднаполых шлюбаў і абмежаванне даследавання ствалавых клетак[1].
У 2005 годзе публіцыст Сэм Харыс выпусціў кнігу «Канец веры», якая стала бестселерам. Яе галоўным прадметам быў уплыў ісламу на тэракты 11 верасня, аднак Харыс бачыў корань бед не ў ісламе як такім, а ў прыродзе рэлігіі. У 2006 годзе былі выдадзеныя «Ліст да хрысціянскай нацыі» Харыса, «Разбурэнне заклёну» філосафа Дэніэла Днета і «Бог як ілюзія» брытанскага этолога Рычарда Докінза, якая стала адным з галоўных бестселераў года ў ЗША; у 2007 годзе — «Бог не каханне» Крыстафера Хітчэнса і «Бог: няўдалая гіпотэза» Віктара Стэнджэра. Гэтыя кнігі былі выдадзеныя ў буйных выдавецтвах і атрымалі шырокае асвятленне ў СМІ[4]. У 2006 годзе журналіст Wired Гэры Вулф абвясціў пра надыход «новага атэізму»[2]. Докінза, Харыса, Денета і Хітченса назвалі «чатырма вершнікамі» атэізму; гэта мянушка, першапачаткова дадзеная супернікамі «новых» атэістаў, прыжылась[5].
Ідэі
правіцьДокінз і Стенджер разглядаюць існаванне Бога як навуковую гіпотэзу, якая можа быць праверана стандартнымі навуковымі метадамі, у прыватнасці фальсіфікавана. Абодва аўтары прыходзяць да высновы аб тым, што існаванне Бога абвяргаецца лагічна. Акрамя таго, усе падзеі, якія адбываюцца ў свеце, у тым ліку ўзнікненне жыцця і праца свядомасці чалавека, могуць быць растлумачаны з пазіцый навукі.
«Новыя» атэісты разглядаюць рэлігію не проста як зман, але як зло, з якім неабходна актыўна змагацца. Як зло яны разглядаюць і талерантнасць да рэлігіі[6]. Харыс асабліва адзначаў, што небяспечныя не толькі найбольш агрэсіўныя фундаменталісцкія формы рэлігіі, але і «ўмераная» рэлігійнасць, якая з'яўляецца, па сутнасці, першым крокам да таго ж фундаменталізму[7]. Згаджаючыся з тым, што рэлігія існавала на працягу чалавечай гісторыі ў сілу аб'ектыўных прычын — кагнітыўных установак чалавека, — Харыс сцвярджае, што чалавецтву пад сілу адмовіцца ад рэлігіі гэтак жа, як яно, з цягам гісторыі, адмовілася ад іншых састарэлых практык, такіх, як рабства[6]. Пазіцыя Дэнета некалькі адрозніваецца ад абсалютнага непрымання рэлігіі Харысам і Докінзам: Дэнет дапускае існаванне ў чалавека некаторых апрыёрных установак, якія з'яўляюцца для чалавека сакральнымі і прымаюцца на веру, але распаўсюджвае іх толькі на пытанні этыкі[6].
Крытыка
правіць«Новы атэізм» крытыкуецца з боку хрысціянскіх багасловаў. Так, Алістэр Макграт выдаў кнігу «Докінз як ілюзія», цалкам прысвечаную палеміцы з Докінзам.
«Новых» атэістаў папракаюць у тым, што яны не прапаноўваюць нічога новага ў змястоўнай крытыцы рэлігіі, а іх навізна складаецца толькі ў агрэсіўнай публічнай пазіцыі, кампаніі ў мас-медыя і публікацыі ў вядучых выдавецтвах[4][5].
На думку каталіцкага багаслова Джона Хота, «новыя» атэісты недастаткова паслядоўныя ў параўнанні з «класічнымі» атэістамі, такімі як Маркс, Камю або Ніцшэ: у той час як атэісты мінулага ўсведамлялі, што адмена рэлігіі будзе пачаткам новай эры, «новыя» атэісты, на думку Хота, «знаходзяцца ў памылцы, што пасля знікнення рэлігіі можна будзе жыць па-старому»[8].
Зноскі
- ↑ а б Hooper, Simon. The rise of the 'New Atheists' . CNN (9 ноября 2006). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 12 кастрычніка 2012.
- ↑ а б The Oxford Handbook of the Sociology of Religion / Peter B. Clarke. — Oxford Handbooks Online, 2009. — P. 331. — 848 p. — ISBN 9780199279791.
- ↑ Phil Zuckerman. Atheism and Secularity. — ABC-CLIO, 2009. — P. 13. — 514 p. — ISBN 9780313351822.
- ↑ а б Phil Zuckerman. Atheism and Secularity. — ABC-CLIO, 2009. — P. 14. — 514 p. — ISBN 9780313351822.
- ↑ а б Том Флинн. Why I Don’t Believe in the New Atheism . Совет по светскому гуманизму (26 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2012. Праверана 15 кастрычніка 2012.
- ↑ а б в Wolf, Gary The Church of the Non-Believers // Wired. — 2006. — В. 14.11.
- ↑ Phil Zuckerman. Atheism and Secularity. — ABC-CLIO, 2009. — P. 15. — 514 p. — ISBN 9780313351822.
- ↑ Phil Zuckerman. Atheism and Secularity. — ABC-CLIO, 2009. — P. 16. — 514 p. — ISBN 9780313351822.
Літаратура
правіць- Слепцова В. В. Безграничная вера в скепсис // НГ-Религии. — 05.03.2014.
- Слепцова В. В. Особенности критики религии С. Харрисом // Религиоведение. — 2014. — № 4. — С. 101-111.
- Слепцова В. В. Особенности «нового атеизма» // Религия и общество-8: сборник научных статей / под общ. ред.: В. В. Старостенко, О. В. Дьяченко. — Могилёв: МГУ имени А. А. Кулешова, 2014. — С. 164—166.
- Слепцова В. В. Критические оценки «нового атеизма» в среде англо-американских атеистов, агностиков, секуляристов и гуманистов // Становление классического зарубежного теоретического религиоведения в XIX — первой половине XX века. Сборник материалов научной конференции с международным участием / ред. В. В. Барашков, Д. С. Дамте, С. А. Панин. — М.: Эдитус, 2015. — С. 105-112.
- Слепцова В. В. Перспективы развития „нового атеизма“ // Исторические, философские, политические и юридические науки, культурология и искусствоведение. Вопросы теории и практики. — Тамбов: Грамота, 2015. — № 12 (62): в 4-х ч. Ч. IV. — С. 167-171. — ISSN 1997-292X. Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2019.
- Слепцова В. В. «Новый атеизм» как феномен современного свободомыслия // Вестник Московского университета. Сер. 7.Философия. — 2015. — № 1. — С. 107—118.
- Слепцова В. В. Философские истоки и специфические черты «нового атеизма» // Религиоведение. — 2015. — № 3. — С. 77-85.
- Слепцова В. В. Теологическая критика «нового атеизма» // Вестник ПСТГУ. Серия I: Богословие. Философия. Религиоведение. — 2016. — В. 3 (65). — С. 112–125.
- Слепцова В. В. „Новый атеизм“ как феномен современного западного свободомыслия / диссертация ... кандидата Философских наук: 09.00.14. — М.: Московский государственный университет имени М. В. Ломоносова, 2016. — 123 с.
- Шохин В. К. В чём всё-таки новизна «Нового атеизма»? // Вестник ПСТГУ. Серия 1: Богословие. Философия. Религиоведение. — 2016. — В. 3 (65). — С. 149-157.