Новы Сабор або Сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (ням.: Maria-Empfängnis-Dom) — каталіцкая царква ў горадзе Лінц (Аўстрыя); кафедральны сабор епархіі Лінца. Найбуйнейшае царкоўнае збудаванне ў Аўстрыі (змяшчальнасць — да 20 000 чалавек).

Славутасць
Новы сабор
48°18′01″ пн. ш. 14°17′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Лінцкая дыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Vincenz Statz[d]
Дата заснавання 1862
Вышыня 134,7 м
Сайт dioezese-linz.at/mariend…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вітражы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва царквы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі было ініцыявана ў 1855 годзе біскупам Францам Ёзефам Рудзігерам. У 1862 годзе быў пакладзены першы камень; ў 1924 годзе храм быў асвячоны біскупам Іаганесам Марыя Гфелльнерам. Царква пабудаваная ў гатычным стылі.

Першапачаткова быў запланаваны больш высокі шпіль, але архітэктару не дазволілі пабудаваць вежу вышэй паўднёвай вежы сабора Святога Стэфана ў Вене. Вежа сабора Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Багародзіцы ў Лінцы мае вышыню 135 м, што на 1 м 44 см ніжэй венскага сабора.

Вітражы сабора ўтрымліваюць партрэты розных спонсараў будаўніцтва храма. Асабліва адметны вітраж з гісторыяй горада Лінца. Падчас Другой сусветнай вайны былі пашкоджаны некаторыя вітражы, асабліва ў паўднёвай частцы сабора. Гэтыя вітражы не былі адноўлены ў першапачатковым выглядзе і былі замененыя вітражамі сучаснага мастацтва.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Scherndl, Balthasar. Führer durch den Mariä Empfängnis Dom in Linz. — Linz-Urfahr: Verlag des katholischen Pressevereins, 1902.
  • Ebner, Johannes; Würthinger, Monika. Der Neue Dom zu Linz auf dem Weg zur Kathedrale und Pfarrkirche. Vom Projekt zur Weihe (1924) // Oberösterreichische Heimatblätter 53 (1999) 1—2. — S. 21—24.

Спасылкі правіць