Норфалкскі дзяржаўны ўніверсітэт

Норфалкскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Norfolk State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Норфалк у штаце Вірджынія.

Норфалкскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Norfolk State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Norfolk State University
Заснаваны 1935
Студэнты 5 457[1] і 5 016[2]
Размяшчэнне Норфалк, Вірджынія, ЗША
Сайт nsu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Установа была заснавана 18 верасня 1935 года як Норфалкскае падраздзяленне Вірджынскага саюзнага ўніверсітэта. 85 студэнтаў наведалі першыя заняткі, якія адбыліся ў 1935 годзе. У 1942 годзе вучэльня стала незалежнай і атрымала назву Норфалкскі політэхнічны каледж. Калі каледж атрымаў статус універсітэта ў 1979 годзе, генеральная асамблея штата змяніла яго назву на Норфалкскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Структура

правіць
  • Школа бізнесу
  • Школа адукацыі
  • каледж вольных мастацтваў
  • Каледж інжынерыі, навукі і тэхналогій
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа дадатковага навучання
  • Ганаровы каледж
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць

Спасылкі

правіць