Нор-Ачын
горад у Арменіі
Но́р-Ачы́н (арм.: Նոր Հաճն) — горад у цэнтры Арменіі, у марзе Катайк. Размешчаны на правым беразе р. Раздана, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Абавян, за 25 км на поўнач ад Ерэвана.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Каля горада знаходзіцца Арзнінская ГЭС.
Гісторыя Правіць
Горад заснаваны ў 1953 годзе выхадцамі з горада Саімбейлі (правінцыя Адана, Турцыя). У 1973 годзе ў Нор-Ачын быў адкрыты цэх па перапрацоўцы брыльянтаў, які стаў пазней адным з сямі найбуйнейшых заводаў, што дзейнічалі на тэрыторыі СССР.
Спорт Правіць
У горадзе ёсць футбольны клуб «Ачын».
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нор-Ачын