Нурэкскае вадасховішча
Нурэкскае вадасховішча — вадасховішча на рацэ Вахш, у Таджыкістане. Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запаўненне з 1972 года. Плошча 98 км², аб'ём 10,5 км³, даўжыня 70 км, найбольшая шырыня 1 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; праектнае ваганне ўзроўню вады 53 м. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).