Нусдорфская плаціна і шлюз

Нусдорфская плаціна і шлюз (ням.: Nußdorfer Wehr- und Schleusenanlage) — гідратэхнічнае збудаванне, плаціна і шлюз у прыгарадзе Вены — Нусдорфе, у месцы, дзе ад ракі Дунай адыходзіць яе натуральны рукаўДунайскі канал даўжынёй 17,3 км. Збудаванні былі створаны на падставе закона, выданага рэйхсратам 18 ліпеня 1892 года, які прадугледжваў фінансаванне будаўніцтва гарадской чыгуначнай дарогі — Венскага штадтбана, пераўтварэння Дунайскага канала ў гандлёвы порт і зімовую гавань, рэгуляванне ракі Вена і будаўніцтва калектарных каналаў уздоўж гэтых дзвюх рэк[1]. Да будаўніцтва плаціны і шлюза ў Нусдарфе Дунайскі канал да Першай сусветнай вайны быў абаронены ад плаваючага льда і ў значнай ступені таксама ад затаплення плаваючымі варотамі (даўжынёй 48,6 м, вышынёй 5,7 м і вагой 440 тон). Архітэктурны праект будаўніцтва плаціны і моста было даручана распрацаваць Ота Вагнеру, мастацкаму кіраўніку транспартнай камісіі. Ён спраектаваў над плацінай жалезны мост, увянчаны бронзавымі фігуламі львоў работы Рудольфа Вейра[2][3]. Будаўніцтва плаціны пачалося ў жніўні 1894 года. Каменны мур быў завершаны ў 1897 годзе, а ў жніўні 1898 года былі зманціраваны стальныя канструкцыі. Паводле планаў Ота Вагнера побач з Нусдорфскай плацінай і жалезным мостам над ёй таксама створаны будынак адміністрацыі[4]. Першае выпрабаванне плаціны адбылося падчас паводкі 1899 года, калі яна папярэдзіла затапленне часткі Вены паблізу ад Дунайскага канала. У 1899—1911 гадах праводзіліся работы па добраўпарадкаванні сцен канала і работы звязаныя з паглыбленнем дна канала. Пасля Другой сусветнай вайны былі зняты плавучыя вароты і ліквідаваны наступствы разбурэнняў, нанесеных падчас вайны. У 1964—1970 гадах аднаўляюцца шлюзы ў Нусдорфе. У 1971—1978 праводзіліся работы па аднаўленню рэчышча канала[5]. Дакладна невядома, чаму шлюз пабудаваны па праекту Ота Вагнера, перажыўшы другую сусветную вайну, быў перабудаваны ў перыяд паміж 1964—1966 гадамі. Верагодна, шлюз быў занадта маленькім для сучасных суднаў і яго тэхнічныя асаблівасці мелі патрэбу ў абнаўленні.

Дарожны мост імя Ёзэфа Шэмерля

25 лістапада 1966 года было абвешчана, што гарадскі савет афіцыйна адкрыў цалкам механізаваны шлюз. Даўжыня шлюзавай камеры складае 85 метраў і 15 метраў ў шырыню, у той жа час, як канал мае шырыню 20 метраў.

У 2004—2005 гадах пад вадазлівам плаціны была пабудавана Нусдорфская электрастанцыя, але гэта не паўплывала на знешні выгляд плаціны. За год 12 яе турбін вырабляюць каля 28 110 000 кв/г электраэнэргіі, што забяспечвае патрэбы прыкладна 10 000 хатніх гаспадарак. Вясной 2017 года, для міграцыі рыбы было адчынена рыбапрапускное збудаванне даўжынёй 322 м, праз якое рыба можа пераадолець розніцу вышынь у 3,6 м.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Österreichische Nationalbibliothek. ÖNB-ALEX - Reichsgesetzblatt 1849-1918 (ням.). alex.onb.ac.at. Праверана 21 красавіка 2018.
  2. Österreichische Nationalbibliothek. ANNO, Neue Freie Presse, 1910-12-23, Seite 7 (ням.). anno.onb.ac.at. Праверана 21 красавіка 2018.
  3. Österreichische Nationalbibliothek. ANNO, Neue Freie Presse, 1910-12-27, Seite 5 (ням.). anno.onb.ac.at. Праверана 21 красавіка 2018.
  4. Donauhochwasserschutz-Konkurrenz (ням.)(недаступная спасылка). www.viadonau.org. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2018. Праверана 21 красавіка 2018.
  5. Ing. Albert Milde. kk Albert Milde - Nadelwehr, 1200 Wien, Nußdorf, 1894-1898 (ням.). www.albertmilde.com. Праверана 21 красавіка 2018.

Спасылкі правіць