Нуі (на мове тувалу Nui) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 3,37 км². Насельніцтва — 610 чал. (2017 г.).

Нуі
тувалу Nui
Nui atoll.jpg
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча3,37 км²
Насельніцтва610 чал.
Шчыльнасць насельніцтва181,01 чал./км²
Размяшчэнне
07°13′29″ пд. ш. 177°09′37″ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Нуі (Тувалу)
Нуі
Нуі
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Атол Нуі — адзінае месца ў Палінезіі, насельнікі якога размаўляюць на мікранезійскай мове, блізкай да тунгару з вялікай колькасцю палінезійскіх слоў. Культура жыхароў Нуі мала адрозніваецца ад тувалу. Некаторыя даследчыкі гэта тлумачаць сталымі зносінамі з астатнімі насельнікамі астравоў Эліс, іншыя — фактам заваявання атола мікранезійцамі-мужчынамі, які быццам бы меў месца ў мінулым.

Атол адкрыты ў 1568 г. іспанцамі. З 1860 г. яго наведвалі брытанскія місіянеры. У 1891 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1978 г. увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.

На Нуі нарадзіўся Іакоба Італелі — генерал-губернатар Тувалу (з 16 красавіка 2010 г.).

ГеаграфіяПравіць

Нуі — класічны атол, які складаецца з лагуны, акружанай колам каралавых астраўкоў. Іх атачае каралавы рыф. Усяго астраўкоў налічваецца 21. Самы вялікі Фенуа-Тапу мае плошчу ўсяго 1,38 км². Найвышэйшы пункт — 2 м.

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя гадавая тэмпература — каля 28° С. Атол знаходзіцца ў зоне ўздзеяння разбуральных трапічных цыклонаў.

Наземны раслінны і жывёльны свет бедны, аднак вакол атола і ў лагуне шмат рыбы. Малыя астравы — месца гнездавання марскіх птушак. На некаторых бязлюдных астравах — штучныя насаджэнні какосавай пальмы.

З боку лагуны адкрываюцца прыдатныя для купання пляжы.

ІнфраструктураПравіць

У 2002 г. насельніцтва — 548 чал. Большасць жыве на захадзе Фенуа-Тапу ў вёсцы Танраке, якая лічыцца мясцовым адміністрацыйным цэнтрам. 1 пачатковая школа. 2 гэстхауса. На атоле ёсць свая футбольная каманда.

СпасылкіПравіць