Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт

Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт (англ.: Memorial University of Newfoundland) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Джонс у правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор, Канада.

Ньюфаўндлендскі мемарыяльны ўніверсітэт
англ.: Memorial University of Newfoundland
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Memorial University of Newfoundland
Заснаваны 1925
Студэнты 18 913
Размяшчэнне Сент-Джонс, Ньюфаўндленд і Лабрадор, Канада
Сайт mun.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў верасні 1925 года як жывы мемарыял жыхарам гэтай канадскай правінцыі і ўсяго Новага Свету, якія загінулі ў Першай сусветнай вайне. Гэта буйнейшы ўніверсітэт у Атлантычнай Канадзе і адзіны ўніверсітэт Ньюфаўндленда. Вучэльня пачалася з 57 студэнтаў. У 1940-я гады колькасць студэнтаў павялічылася да больш чым 400 асоб. У 1949 годзе Мемарыяльны універсітэцкі каледж атрымаў поўны статус універсітэта ад урада правінцыі. У 1961 годзе ўжо 1400 студэнтаў вучыліся ва ўніверсітэце.

Структура правіць

  • Факультэт бізнес-адміністравання
  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт інжынерыі
  • Факультэт мастацтваў
  • Школа магістратуры і аспірантуры
  • Школа музыкі
  • Школа медсястрынства
  • Школа фармацыі
  • Школа кінезіялогіі
  • Школа рэкрэацыі
  • Школа сацыяльнай працы

Спасылкі правіць