Нягласны камітэт

Нягла́сны камітэ́т — неафіцыйны дарадчы орган у Расійскай імперыі, які працаваў у пачатку праўлення Аляксандра I. Узнік на аснове «кружка вялікага князя», які склаўся яшчэ ў 1797 годзе, але звычайны тэрмінам яго працы лічыцца перыяд з 1801 па 1803 ці па 1805 год. У яго ўваходзілі бліжэйшыя прыбліжаныя цара: граф П. А. Строганаў, граф В. П. Качубей, князь А. Чартарыйскі і М. М. Навасільцаў.

У Н.к. абмяркоўваліся запланаваныя рэформы: рэформа сената, праект утварэння міністэрстваў, сялянская рэформа.