Нязбодзіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Нязбо́дзіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Нязбодзічы.

Нязбодзіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нязбодзічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 926
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стоцкага сельсавета[1]. 17 сакавіка 1972 года вёскі Стокі-I і Стокі-II зліліся ў адзін населены пункт — вёску Стокі[2]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Дабравольскага сельсавета перададзены вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск[3]. 28 жніўня 2015 года скасаваны хутар Ракаўшчына[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1419 чалавек[5], з іх 90,8 % — беларусы, 5,1 % — палякі, 2,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (20 населеных пунктаў) — 926 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 17 сакавіка 1972 г. Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 9 (1347).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  4. Решение Свислочского районного Совета депутатов от 28 августа 2015 г. № 57 Об упразднении сельского населенного пункта Свислочского района Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.