Стоцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Сто́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Стокі.

Стоцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Свіслацкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Стокі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ялоўскі сельсавет у складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ялоўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 8 ліпеня 1950 года, пасля дэмаркацыі мяжы з ПНР, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стокі, сельсавет перайменаваны ў Стоцкі. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Нязбодзіцкага сельсавета[1].

На 1 студзеня 1941 года ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў, насельніцтва сельсавета складала 2785 чалавек.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Памяць. Свіслацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал. І. І. Варанец ; уклад. І. І. Варанец ; маст. Э. Э. Жакевіч.. — Мінск:: Беларусь, 2004. — 526 с. — ISBN 985-01-0496-1.