Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Няманя Мілаванавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 чэрвеня 1991(1991-06-12)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 190 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Бачка
Нумар 22
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2010 Сербія Напрэдак (Крушавац) 12 (0)
2011 — 2014 Сербія Тэлеоптык (Бялград) 91 (1)
2014 — 2015 Мальта Моста 18 (1)
2015 Мальта Гзіра Юнайтэд
2015 Сербія Младаст (Лучані) 6 (0)
2016 Сербія Борча (Бялград) 1 (0)
2016 Беларусь Гарадзея 21 (1)
2017 Сербія Мачва (Шабац) 8 (0)
2017 — 2018 Сербія Дынама (Вране) 23 (2)
2018 — 2019 Сербія Явар (Іваніца) 33 (0)
2019 — Сербія Бачка (Бачка-Паланка) 13 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.


Няманя Мілаванавіч (сербск.: Немања Миловановић / Nemanja Milovanović; нар. 12 чэрвеня 1991, Крушавац, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Бачка» з Бачка-Паланкі.

Клубная кар’ераПравіць

Няманя з’яўляецца выхаванцам клуба «Напрэдак» з роднага горада Крушавац. У складзе «Напрэдака» дэбютаваў у сербскай Суперлізе 13 сакавіка 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Црвены Звезды» (1:2). Па выніках сезона 2009/10 «Напрэдак» выбыў у Першую лігу, і Няманя некаторы час заставаўся ў клубе, але ў пачатку 2011 года далучыўся да іншага клуба Першай лігі, «Тэлеоптыка», дзе гуляў на працягу трох з паловай сезонаў.

Улетку 2014 года, пасля таго як «Тэлеоптык» выбыў з Першай лігі, пераехаў у чэмпіянат Мальты, стаўшы іграком клуба мясцовай Прэм'ер-лігі «Моста». У студзені 2015 года прайшоў у клуб Першага Дывізіёна «Гзіра Юнайтэд». У ліпені 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Младаст» Лучані, аднак ужо праз паўгода пакінуў яго, згуляўшы 6 матчаў у Суперлізе.

У сакавіку 2016 года згуляў адзін матч за клуб «Борча» ў Першай лізе Сербіі. 1 красавіка 2016 года, у апошні дзень трансфернага акна ў Беларусі, падпісаў кантракт з мясцовым клубам «Гарадзея»[2]. У «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але ў канцы сезона страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў беларускі клуб[3].

У лютым 2017 года стаў іграком клуба сербскай Першай лігі «Мачва». Па выніках сезона 2016/17 «Мачва» выйшла ў Суперлігу, аднак Няманя застаўся ў другім дывізіёне, перайшоўшы ў жніўні 2017 года ў «Дынама» з Вране. У ліпені 2018 года далучыўся да «Явара» з Іваніцы.

У ліпені 2019 года папоўніў склад «Бачкі» з Бачка-Паланкі.

Зноскі

СпасылкіПравіць