Нясвіжскі павет (Расійская імперыя)
павет у Мінскай губерні Расійскай імперыі ў 1793—1796 гадах
Нясвіжскі павет (акруга) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага намесніцтва, існавала ў 1793—1796 гг. Цэнтр — Нясвіж.
Нясвіжскі павет | |
---|---|
Краіна | Расійская імперыя |
Уваходзіць у | Мінскае намесніцтва |
Адміністрацыйны цэнтр | Нясвіж |
Дата ўтварэння | 1793 |
Дата скасавання | 1796 |
Гісторыя
правіцьСтворана указам Сената Расійскай імперыі ад 3 мая 1793 г. у складзе Мінскага намесніцтва[1]. 12 снежня 1796 г. Павел I правёў новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную рэформу, паводле якой павет быў скасаваны. Тэрыторыя павета ўвайшла ў склад Слуцкага павета і часткова Мінскага павета Мінскай губерні.
Ураднікі павета
правіцьНясвіжскія павятовыя маршалкі
правіць- 1795—1796 — Міхал Дамінікавіч Рэйтан
Зноскі
- ↑ Полное собрание законов Российской империи с 1649 по 12 декабря 1825 гг. Т. XXIII: С 1789 по 6 ноября 1796 г. — СПб.: Тип. отд. собственной его императорского величества канцелярии, 1830. — 970 с. — С. 427.
Літаратура
правіць- Нясвіжскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 347. — ISBN 985-11-0214-8.