Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш

кабавердыйскі футбаліст

Ніва́лду А́лвіш Фрэ́йташ Са́нтуш[3] (парт.: Nivaldo Alves Freitas Santos; нар. 10 ліпеня 1988, Сан-Нікалау, Каба-Вердэ), больш вядомы як проста Ніва́лду або Нівалда — кабавердыйскі футбаліст, паўабаронца партугальскага клуба «Уніян» з Каімбры. Ігрок нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ (2011—2018).

Футбол
Нівалду
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Нівалду Алвіш Фрэйташ Сантуш
Нарадзіўся 10 ліпеня 1988(1988-07-10)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Каба-Вердэ
Рост 179 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Партугалія Уніян (Каімбра)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Каба-Вердэ Батуке (Міндэлу)
2006—2013 Партугалія Акадэміка (Каімбра) 19 (0)
2007—2008   Партугалія Канісал (Машыку) 17 (0)
2008—2009   Партугалія Фатыма 8 (0)
2009—2010   Партугалія Рыбейран 29 (2)
2010—2011   Партугалія Турызенсі (Турыз) 30 (2)
2013—2015 Чэхія Цепліцы 48 (7)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (1)
2016—2017 Чэхія Цепліцы 20 (1)
2018—2019 Румынія Канкордыя (К’яжна) 36 (3)
2020 Румынія Канкордыя (К’яжна) 3 (0)
2020—2022 Партугалія Анадыя 48 (3)
2022—2023 Партугалія Акадэміка (Каімбра) 6 (0)
2023— Партугалія Уніян (Каімбра)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2018 Каба-Вердэ Каба-Вердэ 21 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 студзеня 2023

Клубная кар’ера правіць

Нарадзіўся на востраве Сан-Нікалау афрыканскай дзяржавы Каба-Вердэ. У 18 гадоў футбаліст пераехаў з мясцовага клуба «Батуке» ў Партугалію, у клуб «Акадэміка». Аднак зайграў у клубе не адразу: 4 гады гулец правёў у арэндзе, у клубах: «Канісал», «Фатыма», «Рыбейран», «Турызенсі» (усё ў трэцім партугальскім дывізіёне). Толькі ў 2011 годзе Нівалду нарэшце зайграў у эліце партугальскага футбола. У «Акадэміцы» ён правёў 2 гады і 19 матчаў. Пасля чаго перайшоў у чэшскія «Цепліцы», дзе за 2 гады правёў 48 матчаў і забіў 7 мячоў.

3 красавіка 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. Хутка замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, выкарыстоўваўся звычайна на пазіцыі левага паўабаронцы. З чэрвеня з-за хваробы перастаў з’яўляцца на полі. Аднавіўся ад хваробы ў жніўні, аднак згуляў толькі за дубль, а неўзабаве кантракт з паўабаронцам быў разарваны[5].

У студзені 2016 года вярнуўся ў склад «Цепліцаў»[6], гуляў там да лета 2017 года. У студзені 2018 года перайшоў у румынскі клуб «Канкордыя», пакінуў яго па заканчэнні сезона 2018/19. У лютым 2020 года зноў далучыўся да «Канкордыі», а ў ліпені перайшоў у клуб «Анадыя» з трэцяга дывізіёна Партугаліі. Летам 2022 года перабраўся ў «Акадэміку», пакінуў клуб у студзені 2023 года і неўзабаве далучыўся да «Уніяна».

Міжнародная кар’ера правіць

З’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Каба-Вердэ, у якой дэбютаваў 3 верасня 2011 года ў матчы супраць Малі. У складзе сваёй зборнай прымаў удзел у Кубках афрыканскіх нацый 2013 і 2015.

Дасягненні правіць

  •   Уладальнік Кубка Партугаліі: 2012
  •   Пераможца трэцяга дывізіёна чэмпіянату Партугаліі: 2008/09

Крыніцы правіць