Ніжняя Стшыжа (польск.: Strzyża Dolna) — мікрараён у Гданьску ў раёне Ужэшч, частка гістарычнай мясцовасці Стшыжа.

Ніжняя Стшыжа
польск.: Strzyża Dolna
Горад Гданьск
Адміністрацыйны раён горада Ужэшч
Год уключэння ў межы горада 1814

У мікрараёне вельмі характэрная забудова. Складаецца ён з сямі кароткіх вуліц паміж вул. Грунвальдская алея і чыгункай Гданьск-УжэшчГдыня-Галоўная. Уздоўж кожнай з вулачак размешчаны невялікія дамы з чырвонай цэглы. Яны былі пабудаваны фондам доктара Георга Абега ў 18951905 гадах. Іх будавалі ў той час у прадмесці Гданьска, бо ў той час у цэнтры не было зямлі для забудовы. Гэта была самая буйная інвестыцыя гэтага фонду. Было пабудавана больш за 50 двухкватэрных жылых дамоў для рабочых, у якіх было агулам 108 кватэр. Кожная з кватэр складалася з двух пакояў, кухні, туалета і склепа. Пасля засялення новыя ўласнікі павінны былі выплачваць кошт будынка часткамі. Адназначна ацаніць ступень эстэтычнасці гістарычных сядзіб сёння немагчыма, некаторыя дамы маюць шмат дэкаратыўных элементаў і акуратны фасад, а іншыя сёння знаходзяцца амаль у руінах. На ўскраіне мікрараёна знаходзяцца крама "Lidl" і клуб "ŻAK". У канцы 2010 года быў уведзены ў эксплуатацыю офісны будынак "Office Island" плошчай 7000 м².

Спасылкі правіць