Ніжняя Штырыя
Ніжняя Штырыя (славенск.: Spodnja Štajerska; ням.: Untersteiermark) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Еўропе, якая ахоплівае паўднёвую траціну былога герцагства Штырыя, у наш час уваходзіць у склад Славеніі. Штырыя была падзелена ў 1918 г. па выніках Першай сусветнай вайны, калі было ўтворана Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, якое атрымала паводле Сен-Жэрменскага дагавора населеную пераважна славенцамі Ніжнюю Штырыю, якая раней уваходзіла ў склад Аўстра-Венгерскай манархіі.
У перыяд Другой сусветнай вайны ў 1941—1945 гг. уваходзіла ў Трэці рэйх у складзе рэйхсгау Штырыя.
Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі ў 1991 г. Ніжняя Штырыя з'яўляецца адным з гістарычных рэгіёнаў гэтай дзяржавы, хоць і не мае адзінай адміністрацыйнай структуры.
Рэгіянальны цэнтр Ніжняй Штырыі — горад Марыбар. Апроч яго, буйнымі гарадамі з'яўляюцца Цэле і Птуй.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніжняя Штырыя