Нікаля Сансон
Нікаля́ Сансо́н (1600—1667) — французскі гісторык і картограф.
Нікаля Сансон | |
---|---|
Nicolas Sanson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 20 снежня 1600[1] ці 1600[2][3][…] |
Месца нараджэння | Абвіль, Пікардыя |
Дата смерці | 7 ліпеня 1667[1][5][6] ці 1667[2][3][…] |
Месца смерці | Парыж |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | картограф, мастак-ілюстратар навуковых прац, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя, картаграфія |
![]() |
Нарадзіўся 20 снежня 1600 года ў Абвілі. Даваў урокі геаграфіі каралям Францыі Людовіку XIII і Людовіку XIV. Кароль Францыі Людовік XIII прызначыў яго прыдворным картографам і членам дзяржаўнага савета, а калі аднойчы прыехаў у Абвіль, то пажадаў спыніцца ў небагатай хаце Сансона. Актыўную дзейнасць пачаў з 1627 года, склаўшы карту Францыі. Сваю першую карту «Postes de France» апублікаваў у 1632 годзе.
Карты і атласы створаныя ім, выдаваліся з 1654 да 1676 года. Пасля яго смерці 7 ліпеня 1667 года ў Парыжы справа была працягнута яго сынамі (таксама сталымі каралеўскімі картографамі) Гіёмам Сансонам (1633—1703) і Адрыянам (1639—1718) у партнёрстве з іншымі картографамі; старэйшага сына Нікаласа ён страціў у 1648 годзе падчас Фронды.
Картаграфаваў у тым ліку тэрыторыю Украіны і Паўночнай Амерыкі. Стварыў Grande Carte d’Ukraine (Вялікую карту Украіны) на базе ўласных дадзеных і дадзеных карты Гіёма Боплана. У 1692 годзе Хуберт Жаё сабраў карты Сансона ў асобны атлас (Новы Атлас).
Карта старажытнага свету з арэаламі пражывання плямёнаў у пачатку эры ў межах Германіі і Еўрапейскай Сарматыі. Амаль што ў сучасных беларускіх межах пазначаны Венеды (VENEDI).
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12360978X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 http://www.uni-stuttgart.de/hi/gnt/dsi2/index.php?table_name=dsi&function=details&where_field=id&where_value=12289 Праверана 3 студзеня 2019.
- ↑ 3,0 3,1 Nicolas Sanson // Нацыянальная бібліятэка Іспаніі — 1711.
- ↑ 4,0 4,1 Nicolas Sanson // AGORHA — 2009.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Nicolas Sanson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.