Нікалас Уільямс Артуэр (ісп.: Nicholas Williams Arthuer; нар. 12 ліпеня 2002 года, Памплона) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетык Більбаа» і зборнай Іспаніі.

Футбол
Ніка Уільямс
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 12 ліпеня 2002(2002-07-12)[1] (22 гады)
Грамадзянства
Рост 1,81 м
Пазіцыя нападаючы, вінгер
Клубная кар’ера[* 1]
2021—0000 Атлетык Більбаа 122 (20)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера ў зборнай

правіць

Выступаў за зборную Іспаніі сярод юнакоў да 18 гадоў.

16 верасня 2022 года галоўны трэнер зборнай Іспаніі Луіс Энрыке ўпершыню выклікаў Уільямса для ўдзелу ў матчах Лігі нацый УЕФА 2022/23 супраць зборных Швейцарыі і Партугаліі. 24 верасня дэбютаваў у зборнай Іспаніі ў матчы супраць Швейцарыі, выйшаўшы на замену Пабла Сарабіі.

11 лістапада быў уключаны ў афіцыйную заяўку зборнай Іспаніі для ўдзелу ў матчах чэмпіянату свету 2022 года ў Катары. 17 лістапада вызначыўся першым голам за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Іарданіі.

7 чэрвеня быў уключаны ў афіцыйную заяўку зборнай Іспаніі для ўдзелу ў матчах Чэмпіянату Еўропы па футболе 2024 у Германіі.

Зноскі