Ніка Хюлькенберг

Нікалас «Ніка» Хюлькенберг (ням.: Nicolas Hülkenberg, нар. 19 жніўня 1987, Эмерых-на-Рэйне) — германскі аўтагоншчык, пілот Формулы-1. З’яўляецца чэмпіёнам сезона 2006/07 А1 Гран-пры, сезона 2008 Еўрасерыі Формулы-3 і GP2 сезона 2009 года, пераможца гонкі «24 гадзіны Ле-Мана» (2015).

Ніка Хюлькенберг
Грамадзянства
Дата нараджэння 19 жніўня 1987(1987-08-19)[1][2] (36 гадоў)
Месца нараджэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Формула-1 правіць

Дэбютаваў у Формуле-1 з Williams у 2010 годзе.

У 2011 годзе правёў сезон у якасці рэзервовага гоншчыка Force India, за якую ў наступным годзе ўдзельнічаў у гонках на сталай аснове. Пасля аднаго года ў Sauber у 2013 годзе, вярнуўся ў Force India, дзе выступаў у 20142016 гадах.

З 2017 года правёў тры гады ў Renault. Саступіў сваё месца Эстэбану Акону пасля заканчэння сезона 2019 года.

У сезонах 2020 і 2022 гадоў выконваў рэзервовую ролю ў Racing Point і затым Астан Марцін. Тройчы з’яўляўся ў якасці запаснога гоншчыка Racing Point у 2020 годзе. З-за тэхнічных праблем не змог стартаваць на Гран-пры Вялікабрытаніі, але потым кваліфікаваўся трэцім у гран-пры 70-годдзя, дзе фінішаваў у ачках, заняўшы сёмае месца ў гонцы. Затым заняў восьмае месца ў Нюрбургрынгу. У 2022 годзе быў выкліканы ў якасці рэзервовага пілота Aston Martin у першых дзвюх гонках года ў Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі, дзе замяняў Себасцьяна Фетэля, які прапусціў этапы з-за COVID-19[3][4].

На сезон 2023 года падпісаў кантракт з камандай Хаас[5].

Зноскі

  1. а б в Driver Database
  2. Nico Hulkenberg // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Hulkenberg replaces Vettel in Bahrain after positive COVID-19 test (англ.). motorsport.com (17 сакавіка 2022). Праверана 17 лістапада 2022.
  4. Hulkenberg to replace Vettel again in Saudi Arabian F1 GP (англ.). motorsport.com (25 сакавіка 2022). Праверана 17 лістапада 2022.
  5. Hulkenberg seals F1 comeback with Haas in 2023 (англ.). motorsport.com (17 лістапада 2022). Праверана 17 лістапада 2022.

Спасылкі правіць