Рэно (аўтагоначная каманда)
Рэно́ (фр.: Renault) — каманда Формулы-1, утвораная ў 1977 годзе кампаніяй-аўтавытворцам Renault. Пасля сезона 1985 года пакінула Формулу-1, аднак працягвала пастаўляць рухавікі іншым камандам. Ізноў бярэ ўдзел у гонках з 2002 года пасля куплі каманды Benetton. Нягледзячы на змену ўладальніка і назвы, тытунёвая кампанія Mild Seven заставалася тытульным фундатарам каманды аж да канца 2006 года. Поўная назва каманды з 2007 года па 2009 — ING Renault F1 Team. У 2010 годзе каманда звалася Renault F1 Team. У 2011 годзе каманда звалася Lotus Renault GP. У канцы 2011 года акцыянерам каманды стала кампанія Lotus Cars, і тая была пераназвана ў Лотус (Lotus F1 Team).
Пасля Гран-пры Абу-Дабі 2015 года было абвешчана, што пасля выплаты абавязкаў Lotus F1 Team каманда будзе куплена аўтаканцэрнам Renault і стане яго завадской камандай. Пілотамі будуць Джалін Палмер і Пастар Мальданада, якія былі падпісаны яшчэ да куплі Lotus. Пазней стала вядома, што Мальданада заменіць Кевін Магнусэн.