Формула-1 у сезоне 2022
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Формула-1 2022 года — 73-і сезон чэмпіянату свету аўтагонак машынамі Формулы-1 пад эгідай МАФ. Формула-1 з'яўляецца найвышэйшым ўзроўнем спаборніцтваў сярод спартыўных машын з адкрытымі коламі. Чэмпіянат 2022 складаецца з 22 Гран-пры, якія праводзяцца па ўсім свеце і расклад састаўлены такім чынам, каб скончыць раней ніж у мінулыя гады і пазбегнуць перасячэнняў з Чэмпіянатам Свету па футболе.[1][2]
73 чэмпіянат свету Формулы-1 | |
---|---|
◄ 2021 Сезон 2022 2023 ► |
Кіроўцы змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету, каманды змагаюцца за тытул Чэмпіёна Свету сярод Канструктараў. Чэмпіянат 2022 адзначаецца значнымі зменамі тэхнічных патрабаванняў да балідаў. Гэтыя змены планаваліся на сезон 2021 года, але былі адкладзены праз пандэмію COVID-19.[3] Макс Верстапен, пілот каманды Red Bull Racing, з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам сярод пілотаў, у той час як Mercedes — дзеючы чэмпіён сярод канструктараў.[4]
Удзельнікі
правіцьНаступныя канструктары ды гоншчыкі былі зацверджаны для ўдзелу ў чэмпіянаце свету 2022 года.[5] Пастаўшчык шын для ўсіх каманд — Pirelli.[6] Кожная каманда павінна заявіць прынамсі двух пілотаў, па адным на кожны з дзвюх абавязковых машын.[7][8]
Каманда | Канструктар | Шасі | Рухавік | Пілоты | ||
---|---|---|---|---|---|---|
№ | Імя | Туры | ||||
Alfa Romeo F1 Team Orlen | Alfa Romeo-Ferrari | C42[9] | Ferrari 066/7 | 24 77 |
Чжоў Гуаньюй Вальтэры Ботас |
1–16 1–16 |
Scuderia AlphaTauri | AlphaTauri-RBPT | AT03[10] | Red Bull RBPTH001[10] | 10 22 |
П'ер Гаслі Юкі Цунода |
1–16 1–16 |
BWT Alpine F1 Team[11] | Alpine-Renault | A522[12] | Renault E-Tech RE22[13] | 14 31 |
Фернанда Алонса Эстэбан Акон |
1–16 1–16 |
Aston Martin Aramco Cognizant F1 Team[14] | Aston Martin Aramco-Mercedes | AMR22[15] | Mercedes-AMG F1 M13 | 27 5 18 |
Ніка Хюлькенберг Себасцьян Фетэль Лэнс Строл |
1–2 3–16 1–16 |
Scuderia Ferrari | Ferrari | F1-75[16] | Ferrari 066/7[16] | 16 55 |
Шарль Леклер Карлас Сайнс |
1–16 1–16 |
Haas F1 Team | Haas-Ferrari | VF-22[17] | Ferrari 066/7[17] | 20 47 |
Кевін Магнусен Мік Шумахер |
1–16 1–16 |
McLaren F1 Team | McLaren-Mercedes | MCL36[18] | Mercedes-AMG F1 M13[18] | 3 4 |
Даніэль Рыкарда Ланда Норыс |
1–16 1–16 |
Mercedes-AMG Petronas F1 Team | Mercedes | F1 W13[19] | Mercedes-AMG F1 M13 | 44 63 |
Льюіс Хэмілтан Джордж Расэл |
1–16 1–16 |
Oracle Red Bull Racing[20] | Red Bull-RBPT | RB18[21] | Red Bull RBPTH001[22][23] | 1 11 |
Макс Верстапен Серхіа Перэс |
1–16 1–16 |
Williams Racing | Williams-Mercedes | FW44[24] | Mercedes-AMG F1 M13[25] | 6 23 45 |
Нікалас Латыфі | 1–16 1–16 16 |
Крыніцы:[27] |
Рэзервовыя пілоты ў свабодных практыках
правіцьНа працягу сезона 5 гоншчыкаў удзельнічалі ў свабодных практыках у якасці тэставых або трэціх пілотаў. Падчас Гран-пры Іспаніі Юры Віпс і Нік дэ Врыс пілатавалі машыны Red Bull Racing і Williams адпаведна. Дэ Врыс таксама практыкаваўся на Mercedes і на Aston Martin падчас Гран-пры Францыі і Італіі адпаведна. Робэрт Кубіца пілатаваў Alfa Romeo падчас трох Гран-пры, Ліам Лоўсан вадзіў AlphaTauri падчас Гран-пры Бельгіі і Антоніа Джавінацы ездзіў за Haas падчас узгаданага Гран-пры Італіі.[28]
Змены ў камандах
правіцьHonda абвясціла, што не будзе пастаўляць рухавікі пасля 2021.[29] Кампанія пастаўляла сілавыя агрэгаты Scuderia AlphaTauri (раней называлася Scuderia Toro Rosso ) з 2018 і Red Bull Racing з 2019.[30] Затым Red Bull Racing забрала сабе праграму распрацоўкі рухавікоў ад Honda і кіруе ёю ў рамках новага падраздзялення пад назвай Red Bull Powertrains. Рашэнне было прынята пасля таго, як пасля перамоваў іншыя дзевяць каманд пагадзіліся прыпыніць распрацоўкі рухавікоў да 2025 года. Red Bull Racing прызналі, што пакінулі б чэмпіянат, калі б не было ўзгоднена гэта замарозка распрацоўкі рухавікоў, паколькі яны не маглі стварыць абсалютна новы рухавік. Пры гэтым абедзве каманды Red Bull Racing і Renault не жадалі аднаўляць былое партнёрства.[31][32]
Змены ў складах каманд
правіцьПерад Гран-пры Нідэрландаў 2021 года Кімі Райканен абвясціў аб завяршэнні кар'еры пасля заканчэння чэмпіянату, правёўшы ў выніку 19 сезонаў ў Формуле-1.[33] Месца Райканена ў Alfa Romeo заняў Валтэры Ботас, які пакінуў Mercedes у канцы 2021 года.[34] Джордж Расэл змяніў Ботаса,[35][36] вызваліўшы сваё месца ў Williams, якое заняў колішні пілот Red Bull Аляксандр Албон.[37]
Пілот Формулы-2 Чжоў Гуаньюй перайшоў у Формулу-1 з Alfa Romeo замест Антоніа Джавінацы[38], які пакінуў каманду ў канцы 2021 года.[39] Чжоў стаў першым кітайскім пілотам у Формуле-1.[38]
Першапачаткова Мікіта Мазепін павінен быў выступаць за Haas другі год запар. Пасля расейскага ўварвання ва Украіну і скасавання тытульнага спонсарства Уралкалія яго кантракт быў разарваны.[40] Яго замяніў Кевін Магнусен, які апошні раз выступаў у 2020 годзе з той жа камандай.[41]
Змены цягам сезона
правіцьНапярэдадні Гран-пры Бахрэйна Себасцьян Фетэль з Aston Martin здаў станоўчы тэст на каранавірус. Яго замяніў рэзервовы пілот Ніка Хюлькенберг, які апошні раз удзельнічаў на Гран-пры Айфеля 2020 года за колішнюю каманду Racing Point.[42] Хюлькенберг таксама быў заменіў Фетэля і на наступным Гран-пры Саудаўскай Аравіі.[43][44]
Падчас уік-энду на Гран-пры Італіі Аляксандр Албан з Williams захварэў на апендыцыт і быў вымушаны прапусціць гонку. Яго замяніў запасны пілот Mercedes і чэмпіён Формулы-E сезона 2020/21 Нік дэ Врыс, для якога гэта стала дэбютам у Формуле-1.[44]
Каляндар
правіцьКаляндар 2022 года складаецца з дваццаці двух Гран-пры, якія падпарадкоўваюцца дазвольным правілам адносна COVID-19, вызначаным мясцовымі органамі ўлады і Formula One Group.[1][45]
Пашырэнні календара і змены
правіць- Гран-пры Аўстраліі, Канады, Японіі і Сінгапура вярнуліся ў каляндар пасля двухгадовага перапынку з-за пандэміі COVID-19.[45]
- Дэбютаваў Гран-пры Маямі, гонка якога праходзіла на міжнародным аўтадроме Маямі ў Маямі-Гардэнс, Фларыда.[47]
- Гран-пры Партугаліі, Штырыі і Турцыі не ўвайшлі ў спіс гонак 2022 года. Яны былі спецыяльна дададзены ў каляндар 2021 года ў сувязі з пандэміяй COVID-19, каб забяспечыць магчымасць правядзення як мага большай колькасці гонак.[45]
- Гран-пры Катара, якое дэбютавала ў чэмпіянаце 2021 года на міжнароднай трасе Ласайл, адсутнічае ў календары 2022 года. Вяртанне Гран-пры запланавана ў 2023 годзе на новай, спецыяльна пабудаванай трасе пасля гадавога перапынку, падчас якога краіна будзе засяроджана на правядзенні чэмпіянату свету па футболе.[45][48]
- Гран-пры Кітая павінна было быць у календары 2022 года[49], але не было ўключана праз абмежаванні на паездкі ў Кітай, звязаныя з пандэміяй COVID-19.[45][50][51] Гран-пры павінна вярнуцца ў чэмпіянат у 2023 годзе.[52]
- Гран-пры Расіі, якое павінна было адбыцца 25 верасня як 17-ы тур чэмпіяната, першапачаткова было выключана з календара ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну[53], але потым канчаткова адменена.[54] Гран-пры планавалася замяніць[55], але пазней ад гэтага адмовіліся.[56]
Змены рэгламенту
правіцьКіраванне гонкамі
правіцьМайкл Масі, які займаў пасаду гонкавага дырэктара пасля смерці Чарлі Уайтынга ў 2019 годзе, быў зняты з пасады пасля расследавання Гран-пры Абу-Дабі 2021 года. У рамках рэструктурызацыі кіравання гонкамі Масі быў заменены былым гонкавым дырэктарам DTM Нільсам Вітыхам і гонкавым дырэктарам WEC Эдуарда Фрэйтасам . Яны выконвалі ролю дырэктара па чарзе. Хербі Блэш, былы намеснік Уайтынга, быў прызначаны пастаянным старэйшым дарадцам дырэктара гонкі.[57]
FIA таксама прадставіла новую віртуальную сістэму кантролю за гонкамі, падобную да відэаасістэнт арбітра ў футболе, а таксама забараніла камунікацыю каманд з гонкавай дырэкцыяй, якая магла ўплываць на іх рашэнні. Радыё паміж камандамі і афіцыйнымі асобамі FIA таксама больш не транслюецца па тэлебачанні ў мэтах бяспекі афіцыйных прадстаўнікоў. Працэдура вяртання гоншчыкаў у кола з лідарамі была перагледжана Спартыўным Кансультатыўным Камітэтам Формулы-1 пасля супярэчлівых рашэнняў падчас Гран-пры Абу-Дабі 2021 года.[57][58][59]
Тэхнічны рэгламент
правіцьТэхнічны рэгламент быў кардынальна перагледжаны ў чэмпіянаце свету 2022 года.[60] Гэтыя змены планавалася ўвесці ў 2021 годзе, а каманды распрацоўвалі свае аўтамабілі на працягу 2020. Але ўвядзенне новага рэгламенту было адкладзена да чэмпіянату 2022 года праз пандэмію COVID-19.[61] Пасля абвешчэння аб затрымцы, камандам было забаронена праводзіць любыя распрацоўкі сваіх машын 2022 года на працягу 2020 каляндарнага года.[62] Перад пачаткам сезона FIA заявіла, што чакае скарачэнне ўдвая розніцы ў тэмпах аўтамабіляў паміж самай хуткай і самай павольнай камандамі на стартавай сетцы ў параўнанні з 2021 годам.[63]
З пілотамі праводзіліся кансультацыі па распрацоўцы новага тэхнічнага рэгламенту,[64] які наўмысна быў напісаны як абмежавальны, каб прадухіліць каманды ад распрацоўкі радыкальных дызайнаў, якія абмяжоўваюць магчымасць пілотам здзяйсняць абгоны.[65] FIA стварыла спецыялізаваную інжынерную рабочую групу, якой было даручана выявіць і закрыць шчыліны ў правілах да іх публікацыі. Ліквідацыя шчылін, тэарэтычна, перашкодзіць адной камандзе мець дамінуючую машыну і, у сваю чаргу, дазволіць стварыць больш жорсткую канкурэнцыю паміж ўсімі камандамі, адначасова паляпшаючы эстэтычны выгляд балідаў. Гэтая філасофія была асноўнай мэтай новых правілаў.[66] Дызайнер балідаў Red Bull Эдрыян Ньюі адзначыў, што змены рэгламенту сталі найбольш значнымі ў Формуле-1 з сезона 1983 года.[67]
Спартыўны рэгламент
правіцьСістэма налічэння балаў у спрынтах
правіцьУпершыню фармат быў апрабаваны пад назвай «спрынтарская кваліфікацыя» ў 2021 годзе. У гэтым чэмпіянаце ён вярнуўся, але пад назвай «спрынт». Фармат уікэнду не змяніўся з 2021 года і правядзенне было вызначана на Гран-пры Эміліі-Раманьі, Аўстрыі і Сан-Паўлу, пры гэтым балы цяпер прысуджаюцца першым васьмі пілотам, а не тром, як гэта было ў 2021 годзе. У адрозненне ад папярэдняга сезона, гоншчык, які пакажа лепшы час у кваліфікацыі, будзе залічаны ў якасці афіцыйнага уладальніка поўла, а пераможца спрынту па-ранейшаму мае права стартаваць у Гран-пры з першага месца на стартавай сетцы.[68]
Сістэма налічэння балаў у скарочаных гонках
правіцьПасля спрэчак вакол налічэння ачкоў на Гран-пры Бельгіі 2021 года, які прайшоў толькі пад аўтамабілем бяспекі, крытэрыі налічэння ачкоў за незавершаныя спаборніцтвы, былі зменены. Патрабаванне, зацверджанае Сусветнай Радай аўтаспорту, было зменена такім чынам:[69][70]
- Ачкі не налічваюцца, калі не было завершана прынамсі 2 круга ва ўмовах зялёнага сцяга .
- Калі пройдзена два або больш кругоў, але менш за 25% запланаванай дыстанцыі гонкі, ачкі налічваюцца па схеме 6–4–3–2–1 найлепшым 5-і пілотам.
- Калі пройдзена 25%–50% ад запланаванай дыстанцыі гонкі, балы налічваюцца па схеме 13–10–8–6–5–4–3–2–1 найлепшым 9-і пілотам.
- Калі пройдзена 50%–75% запланаванай гоначнай дыстанцыі, балы налічваюцца па схеме 19–14–12–10–8–6–4–3–2–1 найлепшым 10-і пілотам.
- Калі пройдзена больш за 75% запланаванай дыстанцыі гонкі, налічваюцца поўныя балы.
Папярэднія крытэрыі дзейнічалі больш за 40 гадоў да змены, апошні раз абнаўляліся паміж сезонамі 1977 і 1980 гадоў.[71]
Акрамя таго, ачко за найхутчэйшы круг цяпер налічваецца толькі ў тым выпадку, калі пройдзена мінімум 50% запланаванай дыстанцыі гонкі.
Працэдуры і пратаколы аўтамабіля бяспекі
правіцьПраз спрэчкі вакол аўтамабіля бяспекі на Гран-пры Абу-Дабі 2021 года працэдуры рэстарту гонкі пасля аўтамабіля бяспекі былі зменены. Замест таго, каб чакаць круга пасля таго, як апошняя кругавая машына дагоніць пелетон, аўтамабіль бяспекі цяпер будзе адкліканы праз адзін круг пасля таго, як будзе дадзена інструкцыя аб тым, што кругавыя пілоты могуць вяртацца ў адзін круг з лідарам.[72] Акрамя таго, цяпер фармулёўка рэгламенту абвяшчае, што «ўсім» аўтамабілям, а не «любым», будзе дазволена даганяць круг, калі дырэктар гонкі палічыць гэта бяспечным.[73]
Пачынаючы з Гран-пры Аўстраліі, FIA пачала забараняць тактыку, якую Макс Верстапен выкарыстоўваў падчас апошняга рэстарту гонкі пасля аўтамабіля бяспекі на Гран-пры Абу-Дабі 2021 года і падчас наступных рэстартах у першых двух этапах чэмпіянату ў Бахрэйне і Саудаўскай Аравіі, дзе ён агрэсіўна паскараўся, тармазіў і цягнуўся побач з іншым балідам падчас рэстарту, спрабуючы атрымаць тактычную перавагу над супернікам. Ад гоншчыкаў патрабуецца ехаць адзін за другім падчас перазапуску гонкі.[74]
Выбар шын на старт гонкі
правіцьБыло адменена правіла з 2014 года, якое абавязвала гоншчыкаў, якія выйшлі ў трэці сегмент кваліфікацыі, пачынаць гонку на шынах, якія яны выкарыстоўвалі для ўсталяванння лепшага часу ў другім сегменте кваліфікацыі. Усе пілоты цяпер маюць свабодны выбар стартавых шын для гонкі ў нядзелю.[75]
Фінансавыя правілы
правіцьУ ліпені, напярэдадні 11-га раунда, Гран-пры Аўстрыі, было абвешчана, што запланаваны ліміт бюджэту ў памеры 141.2 мільёна долараў ЗША будуць павялічаны на 3,1% з-за перасцярог, што высокая інфляцыя можа прывесці некалькі каманд да выхаду за першапачаткова запланаваны бюджэт.[76]
Вынікі і турнірная табліца
правіцьГран-пры
правіцьСістэма падліку балаў
правіцьАчкі прысуджаюцца дзясятцы лепшых у класіфікацыі гоншчыкаў, а таксама гоншчыку, які паказаў найхутчэйшы круг падчас Гран-пры (толькі калі ён у дзясятцы лепшых), і васьмёрцы лепшых у спрынце.[81] У выпадку роўнасці балаў выкарыстоўваецца сістэма зваротнага адліку, пры якой гоншчык з найбольшай колькасцю перамог у Гран-пры займае вышэйшае месца. Калі колькасць перамог аднолькавая, то ўлічваецца колькасць другіх месцаў і г.д. Калі гэтая працэдура не дасць выніку, FIA вылучыць пераможцу ў адпаведнасці з такімі крытэрамі, якія палічыць патрэбнымі. Ачкі налічваюцца за кожную гонку па наступнай сістэме:[82]
Пазіцыя | 1-я | 2-я | 3-я | 4-я | 5-я | 6-я | 7-я | 8-я | 9-я | 10-я | НК |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Гран-пры | 25 | 18 | 15 | 12 | 10 | 8 | 6 | 4 | 2 | 1 | 1 |
Спрынт | 8 | 7 | 6 | 5 | 4 | 3 | 2 | 1 |
Табліца чэмпіянату свету — Пілоты
правіць
|
|
Заўвагі:
- † — Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90 % дыстанцыі гонкі.
Табліца чэмпіянату свету — Канструктары
правіць
|
|
Заўвагі:
- † – Пілоты, якія не фінішавалі ў Гран-Пры, але былі кваліфікаваны, бо адолелі 90 % дыстанцыі гонкі.
- Радкі не звязаны з гоншчыкамі. У кожнай камандзе індывідуальны залік у канкрэтным Гран-пры сартуецца выключна на падставе канчатковай класіфікацыі ў гонцы (не па агульнай колькасці набраных ачкоў у Гран-пры, якая ўключае ачкі за найхучэйшы круг і спрынт).
Заўвагі
правіць- ↑ Алекс Албан пачаў удзел у Гран-пры Італіі, але пазней быў зняты з удзелу праз абвастрэнне апендыцыту.[26]
- ↑ Max Verstappen was credited with pole position after qualifying. He also started the race in the first position after winning the sprint.[77]
- ↑ Max Verstappen was credited with pole position after qualifying. He also started the race in the first position after winning the sprint.[78]
- ↑ Макс Верстапен set the fastest time in qualifying, but he was required to start the race from the back of the grid for exceeding his quota of power unit elements. He also received a five-place grid penalty for a new gearbox driveline.[79] Карлас Сайнс was promoted to pole position in his place.[80]
Зноскі
- ↑ а б Baldwin, Alan; Sarkar, Pritha; Ferris, Ken (15 October 2021). "Chinese GP off F1 calendar for third year in a row". Reuters. London. Праверана 21 October 2021.
- ↑ а б "Chinese Grand Prix: Shanghai race dropped from 2022 F1 calendar". BBC Sport. 15 October 2021.
- ↑ Herrero, Daniel (20 March 2020). "Formula 1's new regulations delayed until 2022". speedcafe.com. Speedcafe. Архівавана з арыгінала 21 October 2020. Праверана 20 March 2020.
- ↑ Brilliant Verstappen claims maiden title after victory in Abu Dhabi season finale following late Safety Car drama . Formula1 (12 снежня 2021). Праверана 12 December 2021.
- ↑ Smith, Luke (19 August 2020). "All 10 Formula 1 teams sign up for new Concorde Agreement". Autosport. Архівавана з арыгінала 4 December 2020. Праверана 28 January 2021.
- ↑ Pirelli to remain F1 tyre provider until 2024 . Racingnews365.com (5 сакавіка 2021).
- ↑ 2022 F1 drivers and teams . RaceFans (3 ліпеня 2021).
- ↑ 2022 Formula One Sporting Regulations (15 сакавіка 2022).
- ↑ "Alfa Romeo clear up confusion over name of 2022 car RacingNews365. Retrieved 1 February 2022.
- ↑ а б Scuderia AlphaTauri AT03 . Scuderia AlphaTauri (13 лютага 2022). Праверана 18 February 2022.
- ↑ BWT and Alpine F1 Team combine forces in strategic partnership aimed at sustainability drive . Alpinecars.com (11 лютага 2022). Праверана 11 February 2022.
- ↑ Alpine F1 Team [AlpineF1Team]. Attention: This 𝙞𝙨 the sound of our fire-up 💥 (англ.). Твітэр (21 студзеня 2022). Праверана 21 January 2021.
- ↑ Alpine A522(недаступная спасылка). Alpinecars.com. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2022. Праверана 26 верасня 2022.
- ↑ AMF1 and Aramco enter a long-term strategic partnership . Aston Martin Aramco Cognizant F1 Team (3 лютага 2022).
- ↑ Aston Martin Cognizant F1 Team [AstonMartinF1]. The journey continues. 10.02.22. 💚 #AMR22 (англ.). Твітэр (14 студзеня 2022). Праверана 14 January 2021.
- ↑ а б F1-75, the New Ferrari Single-Seater . Ferrari. Праверана 18 February 2022.
- ↑ а б VF-22 . Haas F1 Team. Праверана 18 February 2022.
- ↑ а б McLaren MCL36A Technical Specification . McLaren Racing. McLaren Racing Ltd. (11 лютага 2022). Праверана 18 February 2022.
- ↑ Haas homologates chassis as Merc fires up for '22 (англ.) . RACER (23 снежня 2021). Праверана 23 December 2021.
- ↑ "Motor racing-Oracle signs F1 title sponsorship deal with Red Bull". Financial Post(англ.). 9 February 2022. Праверана 9 February 2022.
- ↑ Red Bull Racing. Join Us For The Launch Of RB18 (англ.). www.redbullracing.com (14 студзеня 2022). Праверана 14 January 2022.
- ↑ Red Bull agree deal to run Honda engine technology until 2025 . Formula1.com (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 February 2021. Праверана 15 February 2021.
- ↑ Smith, Luke (3 July 2021). "Honda's Sakura facility will supply Red Bull F1 engines in 2022". Autosport. Праверана 18 July 2021.
- ↑ Williams announce launch date for 2022 FW44 challenger . Formula1.com (8 лютага 2022). Праверана 8 February 2022.
- ↑ Horton, Phillip (13 September 2019). "Williams extends Mercedes F1 power unit deal through 2025". MotorSport Week. Архівавана з арыгінала 21 September 2019. Праверана 13 September 2019. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 26 верасня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 26 верасня 2022.
- ↑ Albon ruled out of Italian Grand Prix with appendicitis, as replacement De Vries prepares to make F1 race debut . Formula1.com (10 верасня 2022). Праверана 13 September 2022.
- ↑ 2022 FIA Formula One World Championship – Entry List . Fédération Internationale de l'Automobile (10 сакавіка 2022). Праверана 10 March 2022.
- ↑ Official entry lists:
- ↑ "Honda to quit Formula 1 at the end of 2021 season". motorsport.com.
- ↑ Adam Cooper. Red Bull, AlphaTauri to remain in F1 despite Honda exit at end of '21 . Autosport.com (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 October 2020.
- ↑ Red Bull agree deal to run Honda engine technology until 2025 . Formula1.com (15 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 February 2021. Праверана 15 February 2021.
- ↑ Daniel Herrero. Marko: Red Bull engine freeze demand 'not blackmail' . speedcafe.com (23 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 January 2021. Праверана 23 January 2021.
- ↑ Raikkonen to retire from Formula 1 at end of 2021 season . Motorsport.com (1 верасня 2021).
- ↑ Alfa Romeo announce Valtteri Bottas to join the team in 2022 on multi-year deal . Formula1.com (6 верасня 2021).
- ↑ Following Valtteri Bottas' departure to Alfa Romeo Racing, George Russell will be team-mate to Lewis Hamilton from 2022 . mercedesamgf1.com (7 верасня 2021).
- ↑ Mercedes announce George Russell will partner Lewis Hamilton in 2022 as Briton signs long-term deal . Formula1.com (7 верасня 2021).
- ↑ Williams Racing Confirms Latifi & Albon as 2022 Driver Line Up . WilliamsF1.com (8 верасня 2021).
- ↑ а б Alfa Romeo announce Guanyu Zhou as Valtteri Bottas's team mate for 2022 . Formula1.com (16 лістапада 2021).
- ↑ Alfa Romeo confirm Antonio Giovinazzi will leave the team at the end of the season . Formula1.com (16 лістапада 2021).
- ↑ Haas to part ways with Nikita Mazepin 'with immediate effect' . Formula1.com (5 сакавіка 2022).
- ↑ Kevin Magnussen to make sensational F1 return with Haas in 2022 . Formula1.com (9 сакавіка 2022).
- ↑ Vettel to be replaced by Hulkenberg for 2022 Bahrain GP after positive Covid test . Formula1.com (17 сакавіка 2022).
- ↑ Vettel to miss second race of 2022, as Hulkenberg steps in for Aston Martin in Saudi Arabia . Formula1 (25 сакавіка 2022).
- ↑ а б De Vries to make F1 debut as substitute for Albon in Italian Grand Prix . RaceFans.
- ↑ а б в г д е Formula 1 announces 23-race calendar for 2022 . Formula1.com (15 кастрычніка 2021).
- ↑ а б Formula 1 to race at 22 Grands Prix in 2022 . Formula1.com. Праверана 18 May 2022.
- ↑ Miami Grand Prix to join F1 calendar in 2022, with exciting new circuit planned . Formula1.com (18 красавіка 2021).
- ↑ F1 confirms Qatar GP on 2021 calendar as part of long-term deal . Autosport.com (30 верасня 2021).
- ↑ "New race deal to keep Formula 1 in China until 2025". Race Fans. 21 July 2020.
- ↑ "Chinese GP off F1 calendar for third year in a row". Reuters. 15 October 2021.
- ↑ "Chinese Grand Prix: Shanghai race dropped from 2022 F1 calendar". BBC Sport. 15 October 2021.
- ↑ F1 extends Chinese Grand Prix contract to 2025 . Formula1.com (6 лістапада 2021).
- ↑ Formula 1 statement on the Russian Grand Prix . Formula1.com (25 лютага 2022).
- ↑ FIA announces World Motor Sport Council decisions in relation to the situation in Ukraine (1 сакавіка 2022).
- ↑ а б FIA announces World Motor Sport Council decisions . Fédération Internationale de l'Automobile (19 сакавіка 2022). Праверана 19 March 2022.
- ↑ Formula 1 to race at 22 Grands Prix in 2022 . Formula1.com. Праверана 18 May 2022.
- ↑ а б FIA President Mohammed Ben Sulayem opens the way for a new step forward in Formula 1 refereeing (англ.). Federation Internationale de l'Automobile (17 лютага 2022).
- ↑ FIA removes Masi, announces new virtual F1 race control system . www.motorsport.com.
- ↑ F1 rules update clarifies ambiguous unlapping situation . Motorsportweek.com (15 сакавіка 2022).
- ↑ Herrero, Daniel (14 June 2019). "Formula 1 delays presentation of 2021 regulations". speedcafe.com. Архівавана з арыгінала 22 жніўня 2019. Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ Herrero, Daniel (20 March 2020). "Formula 1's new regulations delayed until 2022". speedcafe.com. Архівавана з арыгінала 21 кастрычніка 2020. Праверана 16 верасня 2022.
- ↑ Smith, Luke. F1 teams banned from 2022 car development for rest of 2020 . Autosport.com (31 сакавіка 2020).
- ↑ Noble, Jonathan. F1's new rules will cut gap between front and back in half, reckons FIA . www.motorsport.com.
- ↑ Coch, Mat (25 June 2019). "F1 keen to work with drivers on new rules". speedcafe.com. Архівавана з арыгінала 29 чэрвеня 2019. Праверана 18 верасня 2022.
- ↑ Noble, Jonathan (19 July 2019). "2021 Formula 1 rules made restrictive to prevent racing limitations". Autosport.
- ↑ Noble, Jonathan (19 July 2019). "F1 creates aero group to find 2021 loopholes in same way teams try". Autosport.
- ↑ Straw, Edd (7 August 2021). "Newey: F1 2022 rule changes the biggest in four decades". The Race.
- ↑ Formula 1 to hold three Sprint events in 2022 – with more ачкі on offer . Formula1.com. Formula One.
- ↑ "F1 Commission approves changes to Sporting Regulations regarding ачкі for shortened races". formula1. 14 February 2022.
- ↑ FIA make changes to Safety Car rules ahead of 2022 F1 season start . Formula1 (16 сакавіка 2022).
- ↑ How a 40-year-old rule turned F1 on its head at Spa . Autosport.com. Motorsport Network.
- ↑ FIA makes rule tweak to streamline F1 safety car restart process . Autosport. Motorsport Network.
- ↑ FIA changes F1 rule on lapped cars overtaking Safety Car after Abu Dhabi row . RaceFans.
- ↑ FIA shuts down Verstappen F1 safety car restart tactics . Motorsport.com. Motorsport Network.
- ↑ F1 regulations update confirms removal of Q2 tyre rule . www.motorsport.com. Motorsport Network.
- ↑ F1 approves proposal to increase budget cap to fight inflation . The Race. The Race Media (8 ліпеня 2022).
- ↑ Verstappen snatches P1 from Leclerc in thrilling Imola Sprint . Formula1.com (23 красавіка 2022). Праверана 23 April 2022.
- ↑ Pole-sitter Verstappen leads battling Ferraris for Sprint victory and P1 grid spot for the Austrian GP . Formula1.com (9 ліпеня 2022). Праверана 9 July 2022.
- ↑ 2022 Belgian Grand Prix – Final Starting Grid . Fédération Internationale de l'Automobile (28 жніўня 2022). Праверана 28 August 2022.
- ↑ Verstappen fastest in qualifying but Sainz set to start on pole after Belgian GP grid penalties . Formula1 (27 жніўня 2022). Праверана 27 August 2022.
- ↑ Formula 1 to hold three Sprint events in 2022 – with more ачкі on offer . Formula1.com. Formula One.
- ↑ 2019 Formula One Sporting Regulations . fia.com.
- ↑ а б Championship points . Fédération Internationale de l'Automobile. Праверана 11 September 2022.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіцьФормула-1 у сезоне 2022 на Вікісховішчы |