Гран-пры Іспаніі (ісп.: Gran Premio de Espana, англ.: The Spanish Grand Prix) — гонка Формулы-1, у наш час праводзіцца на трасе Каталунья (Мантмела, недалёка ад Барселоны, Іспанія). Упершыню Гран-пры Іспаніі быў уключаны ў каляндар чэмпіянату Формулы-1 у 1951 годзе, а на трасе Каталунья праводзіцца з 1991 года.

Сцяг Іспаніі Гран-пры Іспаніі
Каталунья
Месца правядзення Сцяг Іспаніі Мантмела, Барселона
Кругоў 66
Даўжыня круга 4,655 м
Даўжыня гонкі 307,104 м
Больш за ўсё перамог у Гран-пры
Пілот Сцяг Германіі Міхаэль Шумахер (6)
Сцяг Вялікабрытаніі Льюіс Хэмілтан (6)
Каманда Сцяг Італіі Ferrari (12)
Апошняя гонка (2022)
Пераможца

Сцяг Нідэрландаў Макс Верстапен

Поўл-пазіцыя

Сцяг Манака Шарль Леклер

Шпаркі круг

Сцяг Мексікі Серхіа Перэс

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы Гран-пры Іспаніі быў праведзены ў 1913 годзе, на дарожнай трасе ў Гвадараме, недалёка ад Мадрыда.

Пасля перапынку ў 19141922 гадах з-за фінансавых праблем Гран-пры Іспаніі быў адноўлены. Была праведзена гонка ў Сітжасе, недалёка ад Барселоны, і потым з 1924 па 1935 год гонка праводзілася на трасе Ласартэ, на паўночным узбярэжжы (Гран-пры Сан-Себасцьяна). У 1936 годзе ў Іспаніі пачалася грамадзянская вайна, і гонкі спыніліся.

 
Схема трасы Педралбес

Іспанія вярнулася ў гоначны каляндар у 1951 годзе, калі быў праведзены Гран-пры Іспаніі, які ўваходзіў у афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1 на трасе Педралбес у Барселоне. Гэта была хуткая і вялікая (3,9 мілі) гарадская траса, якая складалася з шасці паваротаў і працяглай прамой даўжынёй 1,2 мілі. Найбольш канкурэнтаздольныя машыны праходзілі круг прыкладна за 2 хвіліны 20 секунд. У 1954 годзе быў праведзены яшчэ адзін Гран-пры Іспаніі. Але ў 1955 годзе адбылася трагедыя з гібеллю гледачоў на гонках 24 гадзіны Ле-Мана, пасля чаго трасу Педралбес выключылі з календара.

У 1967 годзе Гран-пры Іспаніі вярнуўся, калі Каралеўскі Аўтамабільны Клуб Іспаніі арганізаваў гонку на новай трасе Харама недалёка ад Мадрыда. Спраектаваная Джонам Хугенгольцам, траса мела 16 паваротаў, перапады вышынь і павароты з нахіленымі віражамі (бэнкінгі). З сезона 1968 года іспанскі гран-пры вярнуўся ў каляндар чэмпіянату, па чарзе праводзячыся на трасах Харама і Манжуік-Парк у Барселоне. Аднак гонка 1975 года на Манжуік-Парку скончылася гібеллю 4 гледачоў. Пасля гэтага ў 19761981 гадах гонка праходзіла на трасе Харама.

У 19821985 гадах Гран-пры Іспаніі выпаў з календара. У 1985 годзе мэр горада Херас адкрыў новую трасу для прыцягнення турыстаў. Гран-пры Іспаніі ў Херасе праводзілася з 1985 па 1990 гады, апроч таго, на трасе ў Херасе прайшлі Гран-пры Еўропы 1994 года і Гран-пры Еўропы 1997 года.

З сезона 1991 года Гран-пры Іспаніі праводзіцца на трасе Каталунья, размешчанай блізу Барселоны.

Пераможцы Гран-пры Іспаніі правіць

Пілоты правіць

Перамогі Пілот Гран-пры
6   Міхаэль Шумахер 1995, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004
  Льюіс Хэмілтан 2014, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
3   Джэкі Сцюарт 1969, 1970, 1971
  Найджэл Мэнсел 1987, 1991, 1992
  Ален Прост 1988, 1990, 1993
  Міка Хакінен 1998, 1999, 2000
2   Эмерсан Фіціпальдзі 1972, 1973
  Марыа Андрэці 1977, 1978
  Айртан Сена 1986, 1989
  Кімі Райканен 2005, 2008
  Фернанда Алонса 2006, 2013
  Макс Верстапен 2016, 2022

Каманды правіць

Перамогі Каманда Гран-пры
12   Ferrari 1954, 1974, 1981, 1990, 1996, 2001, 2002, 2003, 2004, 2007, 2008, 2013
8   McLaren 1975, 1976, 1988, 1989, 1998, 1999, 2000, 2005
7   Williams 1987, 1991, 1992, 1993, 1994, 1997, 2012
  Mercedes 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
6   Lotus 1968, 1972, 1973, 1977, 1978, 1986
4   Red Bull 2010, 2011, 2016, 2022

Паводле сезонаў правіць

Ружовым колерам пазначаны Гран-пры, якія не ўваходзілі ў афіцыйны залік чэмпіянату Формулы-1, жоўтым — тыя, што ўваходзілі ў перадваенны Еўрапейскі чэмпіянат

Год Пілот Канструктар Траса Справаздача
2022   Макс Верстапен Red Bull Каталунья Справаздача  (англ.)
2021   Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2020   Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2019   Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2018   Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2017   Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача  (англ.)
2016   Макс Верстапен Red Bull Каталунья Справаздача  (англ.)
2015   Ніка Росберг Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
2014   Льюіс Хэмілтан Mercedes Каталунья Справаздача
2013   Фернанда Алонса Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2012   Пастар Мальданада Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2011   Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2010   Марк Уэбер Red Bull-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2009   Джэнсан Батан Brawn-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
2008   Кімі Райканен Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2007   Феліпі Маса Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2006   Фернанда Алонса Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
2005   Кімі Райканен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
2004   Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2003   Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2002   Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2001   Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
2000   Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
1999   Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
1998   Міка Хакінен McLaren-Mercedes Каталунья Справаздача  (руск.)
1997   Жак Вільнёў Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1996   Міхаэль Шумахер Ferrari Каталунья Справаздача  (руск.)
1995   Міхаэль Шумахер Benetton-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1994   Дэйман Хіл Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1993   Ален Прост Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1992   Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1991   Найджэл Мэнсел Williams-Renault Каталунья Справаздача  (руск.)
1990   Ален Прост Ferrari Херас Справаздача  (руск.)
1989   Айртан Сена McLaren-Honda Херас Справаздача  (руск.)
1988   Ален Прост McLaren-Honda Херас Справаздача  (руск.)
1987   Найджэл Мэнсел Williams-Honda Херас Справаздача  (руск.)
1986   Айртан Сена Lotus-Renault Херас Справаздача  (руск.)
1982-85 Не праводзіўся
1981   Жыль Вільнёў Ferrari Харама Справаздача  (руск.)
1980   Алан Джонс Williams-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1979   Патрык Дэпае Ligier-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1978   Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1977   Марыа Андрэці Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1976   Джэймс Хант McLaren-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1975   Ёхен Мас McLaren-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1974   Нікі Лаўда Ferrari Харама Справаздача  (руск.)
1973   Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1972   Эмерсан Фіціпальдзі Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1971   Джэкі Сцюарт Tyrrell-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1970   Джэкі Сцюарт March-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1969   Джэкі Сцюарт Matra-Ford Монжуік-Парк Справаздача  (руск.)
1968   Грэм Хіл Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1967   Джым Кларк Lotus-Ford Харама Справаздача  (руск.)
1955-66 Не праводзіўся
1954   Майк Хотарн Ferrari Педралбес Справаздача  (руск.)
1952-53 Не праводзіўся
1951   Хуан Мануэль Фанхіа Alfa Romeo Педралбес Справаздача  (руск.)
1936-50 Не праводзіўся
1935   Рудольф Карачыола Mercedes Ласартэ Справаздача  (руск.)
1934   Луіджы Фаджыёлі Mercedes Ласартэ Справаздача  (руск.)
1933   Луі Шырон Alfa Romeo Ласартэ Справаздача  (руск.)
1931-32 Не праводзіўся
1930   Акіле Варці Maserati Ласартэ Справаздача  (руск.)
1929   Луі Шырон Bugatti Ласартэ Справаздача  (руск.)
1928   Луі Шырон Bugatti Ласартэ Справаздача  (руск.)
1927   Рабер Бенуа Delage Ласартэ Справаздача  (руск.)
1926   Мео Канстанціні Bugatti Ласартэ Справаздача  (руск.)
1925   Альбер Дзіва Delage Ласартэ Справаздача  (руск.)
1924   Анры Сегрэйв Sunbeam Ласартэ Справаздача  (руск.)
1923   Дарыа Рэста Talbot Сітжэс-Тэрамар Справаздача  (руск.)
1914-22 Не праводзіўся
1913   Карлас дэ Саламанка Rolls-Royce Гвадарама Справаздача  (руск.)

Спасылкі правіць