Нікеліраванне — нанясенне на паверхню металічных (часам і неметалічных) вырабаў слоя нікелю для аховы іх ад карозіі і ў дэкаратыўных мэтах (наданне паверхні бліскуча-серабрыстага колеру). Таўшчыня нікелевага пакрыцця ад дзясятых долей мікраметра да 20-30 мкм і больш. Робіцца пераважна электралітычным спосабам (гальванатэхніка), а таксама хімічным — аднаўленнем іонаў нікелю з яго солей. Каб паменьшыць порыстасць пакрыцця, папярэдне робяць латуніраванне, мядненні або наносяць шматслойнае пакрыццё.

ЛітаратураПравіць