Нікіеў мір
Нікіеў мір (421 да н.э.) — мір паміж Афінскім марскім саюзам і Пелапанескім саюзам на чале са Спартай. Атрымаў назву паводле імя правадыра мірнай партыі ў Афінах Нікія. Нікіеў мір завяршыў першы этап Пелапанескай вайны — так званую Архідамаву вайну. Быў заключаны на 50 год на ўмовах абмену палонных і захопленых тэрыторый. Нікіеў мір не ліквідаваў асноўных прычын вайны і выклікаў незадаволенасць спартанскіх саюзнікаў і афінскай партыі вайны на чале з Алківіадам. У сувязі з гэтым пастаянна парушаўся. Поўнамаштабныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 415 да н.э. з пачаткам афінскай экспедыцыі на Сіцылію.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.