Нікі Сімлінг
Нікі Дыгэ Сімлінг (дацк.: Niki Dige Zimling; нар. 19 красавіка 1985, Торнбю, Данія) — былы дацкі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Даніі (2008—2014).
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Нікі Дыгэ Сімлінг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 красавіка 1985[1][2][…] (39 гадоў)
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Данія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | апорны паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПачатак
правіцьУ дзяцінстве Нікі гуляў за некалькі дацкіх клубаў перш чым перайшоў у моладзевую каманду «Брондбю». За гэты клуб Сімлінг дэбютаваў у красавіку 2003 года ў гульні ўнутранага чэмпіянату супраць клуба «Ольбарг». Наступныя два гады правёў у складзе капенгагенкага клуба. Улетку 2005 года з-за адсутнасцю месца ў стартавым складзе перайшоў у клуб «Эсб’ерг», дзе хутка зацвердзіўся як ігрок асноўнага складу.
«Удзінезэ»
правіцьУ снежні 2008 года падпісаў дагавор з італьянскім клубам «Удзінезэ», перайшоўшы ў склад апенінцаў як вольны агент. У ліпені 2009 года вярнуўся ў Данію, каб пацвердзіць пераход у адзін з клубаў, але дамоўленасць была зрушана, у выніку чаго застаўся ў Італіі. У чэрвені 2010 года перашоў у нідэрландскі НЕК на правах арэнды.
«Бругэ»
правіць27 мая 2011 года Сімлінг падпісаў 4-гадовы кантракт з бельгійскім футбольным клубам «Бругэ», паводле якога купля дацкага іграка абыйшлася бельгійцам у 500 тысяч еўра[3].
«Майнц»
правіцьУ студзені 2014 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з нямецкім «Майнцам». У верасні 2014 года адправіўся ў арэнду ў амстэрдамскі «Аякс». У «Аяксе» выступаў нерэгулярна: звычайна выхадзіў на замену, гуляў за другую каманду клуба «Ёнг Аякс», а ў лютым 2015 года атрымаў траўму. Улетку 2015 года вярнуўся ў «Майнц», але ў лютым 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду — у «Франкфурт». Сезон 2016/17 правёў у другой камандзе «Майнца».
«Сёнер’юск»
правіцьУлетку 2017 года вярнуўся ў Данію, стаўшы іграком клуба «Сёнер’юск». Па заканчэнні сезона 2018/19 завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера
правіцьУ лютым 2008 года Нікі дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Славеніі. 11 лістапада 2010 года, пасля двух з паловай гадоў, Нікі правёў свой другі матч супраць зборнай Чэхіі, пасля чаго часцей пачаў выклівацца да гульняў нацыянальнай каманды.
Зноскі
- ↑ Niki Zimling // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Niki Zimling // FBref.com
- ↑ Officielt: Zimling klar for Brugge. Bold.dk
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікі Сімлінг
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Статыстыка на сайце La Gazzetta dello Sport