Ніна Іванаўна Гуд

Ніна Іванаўна Гуд (нар. 2 сакавіка 1955, г. Марыупаль, Данецкая вобласць, Украіна[1]) — беларускі фалькларыстка, рэжысёр, сцэнарыстка, педагог.

Ніна Іванаўна Гуд
Дата нараджэння 2 сакавіка 1955(1955-03-02) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фалькларыстка, рэжысёр, сцэнарыст, педагог
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла ў 1977 годзе Харкаўскі інстытут культуры. З 1978 года выкладае ў Беларускім універсітэце культуры і мастацтваў[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе праблемы развіцця традыцыйнага і сучаснага беларускага фальклору (святы і абрады). Аўтар зборніка сцэнарыяў каляндарных свят «Мінскія Каляды» (1994), «Калядныя вячоркі» (2002) і «Шчодры вечар, багаты вечар» (2003), метадычных дапаможнікаў і рэкамендацый. Адна з арганізатараў рэспубліканскіх фестываляў беларускай народнай гульні (1992—2000)[1].

Сям’я правіць

У шлюбе з беларускім этнографам і фалькларыстам Пятром Гудам (нар. 1945).

Творы правіць

  • Роля фальклору ў летне-асенніх святах беларусаў // Актуальный праблемы і навуковыя пошукі ў галіне культуры і мастацтва: Тэз. дакл. на навукова-творч. канф. 19—20 крас. 1994 г. Мн., 1994;
  • Беларускі кірмаш. Мн., 1996 (разам з П. А. Гудам).

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць