Ніна Іванаўна Гусельнікава

Ніна Іванаўна Гусельнікава (нар. 2 кастрычніка 1924, г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларуская і руская артыстка оперы (лірыка-капаратурнае сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1951)[1].

Ніна Іванаўна Гусельнікава
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1924(1924-10-02) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія оперная спявачка
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 2 кастрычніка 1924 года ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія). Пасля заканчэння школы працавала сакратаром-машыністкай і адначасова прымала ўдзел у канцэртах мастацкай самадзейнасці. Музычную адукацыю пачынала ў Горкім, потым вучылася ў Беларускай кансерваторыі, якую закончыла ў 1950 годзе. Студэнткай 4-га курса кансерваторыі стала салісткай Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Таленавітая маладая спявачка адразу была заўважана калектывам і кіраўніцтвам тэатра[2].

У 1952—1964 гадах салістка Вялікага тэатра ў Маскве[1].

Ніна Гусельнікава прымала ўдзел у конкурсах II Сусветнага кангрэсу студэнтаў (1950, Прага), III Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў (1951, Берлін), дзе атрымала Першую прэмію. У 1951 г спявачка стала заслужанай артысткай Беларусі[2].

Творчасць

правіць

Валодаючы голасам мяккага, пяшчотнага тэмбру, тонкай музыкальнасцю, стварыла на беларускай сцэне пранікнёныя вобразы Марфы («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Антаніды («Іван Сусанін» М. Глінкі), Мікаэлы («Кармэн» Ж. Бізэ), Джыльды, Віялеты («Рыгалета», «Травіята» Д. Вердзі), Лакмэ (аднайм. опера Л. Дэліба), Разіны («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Аксаны («Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага), Дуні («Марозка» М. Красева) і інш[1].

Узнагароды

правіць

Заслужаная артыстка Беларусі (1951)[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Гусельнікава Ніна Іванаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. а б Ніна Іванаўна Гусельнікава на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць