Ніна Іванаўна Гілевіч
Ніна Іванаўна Гілевіч (у дзявоцтве Кавалёва; 3 чэрвеня 1931, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 24 ліпеня 2003, Мінск) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1971), дацэнт[1].
Ніна Іванаўна Гілевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 ліпеня 2003 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Ніл Гілевіч |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 3 чэрвеня 1931 года ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці[1].
Скончыла ў 1956 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура», пасля аспірантуру[1]. У час вучобы пазнаёмілася са сваім будучым мужам Нілам Гілевічам[2].
У 1956—1957 гадах настаўнічала ў Кузьмінскай СШ Гарадоцкага раёна Віцебской вобласці, пасля працавала ў выдавецтве «Вышэйшая школа», выкладала на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Памерла 24 ліпеня 2003 года. Пахавана на Кальварыйскіх могілках у Мінску[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: гісторыя старажытнабеларускай мовы; мова і стыль мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў; беларуская дыялекталогія[1].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з паэтам Нілам Гілевічам (1931—2016) мела адзінага сына Сяргея[3], які стаў хімікам. Ягоная жонка — гісторык, сын Багдан — матэматык, грае ў рок-гурце[4].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Старонка на сайце базы даных «Вучоныя Беларусі»
- ↑ Палута, Барыс. Культ Сталіна, беларуская мова, жаніцьба: пра што пісаў у дзённіку малады Ніл Гілевіч . Новы Час (30 верасня 2023). Праверана 8 сакавіка 2024.
- ↑ «Усе сышлі, сышла эпоха. Няма Караткевіча, няма Брыля, няма Гілевіча». Жыхарка дома па вуліцы Карла Маркса, 36 згадвае пра сваіх суседзяў і іх лёсы . Наша Ніва. Праверана 28 кастрычніка 2023.
- ↑ Падобныя ці не? Як выглядаюць і чым займаюцца ўнукі Ніла Гілевіча, Івана Мележа і Кандрата Крапівы (руск.). citydog.io. Праверана 29 кастрычніка 2023.