Ніна Герасімаўна Кульша
Ніна Герасімаўна Кульша (нар. 12 лістапада 1957, в. Хорск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.
Ніна Герасімаўна Кульша | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
12 студзеня 1957 (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік матэматыкі.
Працоўную дзейнасць пачала старшай піянерважатай Осаўскай сярэдняй школы Столінскага раёна. Была настаўніцай матэматыкі Дубянецкай васьмігадовай школы Столінскага раёна. Працавала старшай піянерважатай, настаўніцай матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 горада Століна з музычнахаравым ухілам».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьМае два падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларус[1].