Ніна Міхайлаўна Пазняк
Ніна Міхайлаўна Пазняк (нар. 13 лютага 1956, вёска Парэчча, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні
Ніна Міхайлаўна Пазняк | ||||
---|---|---|---|---|
|
||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |||
Нараджэнне |
13 лютага 1956 (68 гадоў) |
|||
Адукацыя | ||||
Месца працы |
Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучана ад г. Ліда, Лідскага раёна).
Біяграфія
правіцьСкончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Працавала піянерважатай Першамайскай сярэдняй школы, старэйшай піянерважатай Паперненскай васьмігадовай школы Лідскага раёна, загадчыкам сектара ўліку членаў УЛКСМ і фінансаў Лідскага райкама камсамола, выхавацельніцай ясляў-сада № 17 (г. Ліда), карэспандэнтам аддзела партыйнага жыцця рэдакцыі газеты «Наперад», карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё, загадчыкам аддзела радыёінфармацыі раённага радыёвяшчання, загадчыкам аддзела лістоў і масавай работы газеты «Наперад», сацыяльным педагогам сярэдняй школы № 17 (г. Ліда), рэдактарам, старшым рэдактарам радыёпраграмы «Лідскае радыё», старшым рэдактарам інфармацыйна-рэкламнага гарадскога унітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Лідскае радыё».
Галоўны рэдактар камунальнага інфармацыйна-рэкламнага унітарнага прадпрыемства «Лідскае тэлерадыёаб'яднанне».
Дэпутат Лідскага раённага Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.
Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі.
Мае пісьмо-падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пісьмо-падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падзяку Протаіерэя Лідскай акругі Расціслава Салаўёва. Узнагароджана ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.