Ніна Міхайлаўна Паўлава

беларуская артыстка балета

Ніна Міхайлаўна Паўлава (9 жніўня 1947, х. Красненскі, Сямікаракорскі раён(руск.) бел., Растоўская вобласць —) — беларуская балерына. Народная артыстка БССР (1980)[1].

Ніна Міхайлаўна Паўлава
Дата нараджэння 9 жніўня 1947(1947-08-09) (73 гады)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча ў 1966 годзе. З 1966 года салістка балета Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[1].

Гастралявала ў ВНР, ПНР, Турцыі, Кувейце[1].

ТворчасцьПравіць

Мастацтва Паўлавай прыцягвае лёгкасцю выканання складанейшых тэхнічных элементаў. Сярод партый: Зарэма («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асаф'ева), Эгіна («Спартак(руск.) бел.» А. Хачатурана), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова(руск.) бел.), Кармэн («Кармэн-сюіта(руск.) бел.» Ж. Біжэ — Р. Шчадрына(руск.) бел.), Адэта-Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера(руск.) бел.» і «Спячая прыгажуня(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот(руск.) бел.» Л. Мінкуса), Жызель («Жызель(руск.) бел.» А. Адана), Доўрская дзева («Пер Гюнт» на муз. Э. Грыга)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Павлова Нина Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 475. — 737 с.

ЛітаратураПравіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 5. — Минск, 2007.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мінск, 2003.