Ністагм
Ніста́гм (ад стар.-грэч.: νυσταγμός — дрымота) — міжвольныя рытмічныя двухфазныя (хутка і павольна) рухі вочных яблыкаў у чалавека і жывёл. Бывае адна- і двухбаковы (часцей); гарызантальны, вярчальны, вертыкальны і дыяганальны. Назіраецца ў здаровым стане, напрыклад, пры працяглым вярчэнні на крэсле, фіксацыі позірку на прадметах, што хутка рухаюцца; у паталагічным стане пры хваробах ЦНС, пашкоджаннях і захворваннях мозга, вушнога лабірынта і інш.
Ністагм | |
---|---|
![]() Гарызантальны фізіялагічны ністагм. | |
МКХ-10 | H55., H81.4 |
МКХ-9 | 379.50, 794.14 |
DiseasesDB | 23470 |
MedlinePlus | 003037 |
MeSH | D009759 |
![]() |
Літаратура Правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).