Нітгард
Нітгард, Нітард, Нітхард (Nithard) (каля 790 — каля 843) — франкскі храніст.
Нітгард | |
---|---|
фр.: Nithard | |
Род дзейнасці | гісторык |
Дата нараджэння | невядома |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 15 мая 845 |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Ангільберт |
Маці | Bertha[d] |
Жонка | Erkanfrida[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУнук Карла Вялікага (па жаночай лініі, пазашлюбны сын яго дачкі Берты (Бертрады) і Ангільберта, прыдворнага паэта і абата)[1]. Чалавек свецкі, высокаадукаваны для таго часу. Прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці; памочнік і палкаводзец Людовіка Набожнага, а затым Карла II Лысага. Праца Нітгарда «Чатыры кнігі гісторыі» (складзеная ў 842—843 гг.) змяшчае апісанне палітычных падзей перыяду кіравання Людовіка Набожнага. Асаблівая ўвага ў ёй нададзена «вайне трох братоў» (сыноў імператара Лотара, Карла Лысага і Людовіка Нямецкага), якая адбывалася ў пачатковы перыяд распаду Франкскай дзяржавы. У сваім сачыненні Нітгард прыводзіць шэраг важных (часта ўнікальных) звестак: апісанне саксонскага паўстання Стэлінга, выклад тэксту знакамітай Страсбургскай клятвы 842 г. і інш. Праца Нітгарда — каштоўная крыніца па гісторыі тых трох гадоў, якія папярэднічалі заключэнню Вердэнскага дагавора 843 і распаду імперыі Карла Вялікага.
Зноскі
- ↑ Ангильберт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Нітгард . Усходняя літаратура. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 29 сакавіка 2011.