Ніігата (прэфектура)
Ніігата (яп.: 新潟県 Ніігата-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ніігата. Плошча прэфектуры складае 12 583,83 км²,[1] насельніцтва — 2 370 863 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 188,41 чал./км².
Прэфектура Ніігата на карце Японіі Карта прэфектуры Ніігата | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 37°37′ пн. ш. 138°52′ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ніігата |
ISO 3166-2:JP | JP-15 |
Статыстыка | |
Плошча | 12 583,72 км² (5-я) |
% вады | 0,2% % |
Насельніцтва | (на 1 мая 2010) |
Усяго | 2 374 509 чал. (14-я) |
Шчыльнасць | 188,41 чал./км² |
Паветаў | 10 |
Муніцыпалітэтаў | 31 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Камелія японская (Camellia japonica) |
Кветка | Цюльпан Геснера (Tulipa gesneriana) |
Птушка | Чырвонаногі ібіс (Nipponia nippon) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Хірахіка Ідзуміда |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Ніігата — адна з найбуйнейшых прэфектур Японіі, у ёй размяшчаецца найбольшая ў Японіі колькасць сінтаісцкіх свяцілішчаў. Яна з'яўляецца радзімай самурайскага заступніка Уэсугі Кэнсіна. Сучасная Ніігата вядомая сваімі папулярнымі горналыжнымі курортамі (Мёко).
Геаграфія
правіцьНіігата мае выхад да Японскага мора. Яе тэрыторыя перасечана горамі, асабліва высокімі на межах з іншымі прэфектурамі. Да прэфектуры адносіцца астравы Садо і Авасіма. Ніігата размешчана ў адной з найбольш небяспечных сейсмічных зон. Тэрыторыя прэфектуры адпавядае гістарычнай правінцыі Этыго.
Адміністрацыйны падзел
правіцьУ прэфектуры размешчана 20 гарадоў і 10 паветаў (7 пасёлкаў і 4 сёлы).
Гарады
правіцьПасёлкі і села
правіцьПасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Сімволіка
правіцьПершая эмблема прэфектуры была прынята 23 жніўня 1963 года. Яна ўяўляе сабой акружнасць, якая перарываецца стылізаваным сімвалам катаканы «га» (яп.: ガ). Сцяг прэфектуры быў прыняты таксама 23 жніўня 1963 года[3]. Новая эмблема была зацверджана 27 сакавіка 1992 года. Хваля, намаляваная на эмблеме, сімвалізуе патэнцыял для бязмежнага развіцця прэфектуры[4].
Кветкай прэфектуры 23 жніўня 1963 гады абралі цюльпан Геснера, дзікай кветкай — прымулу (primula modesta, 1 сакавіка 2008), дрэвам — японскую камелію (27 жніўня 1966), а птушкай — чырвонаногага ібіса (13 верасня 1965)[4].
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 新潟県推計人口(平成22年6月1日現在) (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Ніігата (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Ніігата. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ 県花、県章及び県旗 (яп.)(недаступная спасылка). Niigata Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
- ↑ а б Symbols of Niigata (англ.). Niigata Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніігата
- Афіцыйны сайт (яп.)
- НИИГАТА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Ніігата (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі