Наталля Аляксандраўна Кутузава
Наталля Аляксандраўна Кутузава (нар. 1969, Кіеў, Украіна) — беларускі філосаф. Спецыяліст па палемічнай літаратуры Беларусі канца XVI — першай паловы XVII стагоддзяў. Кандыдат філасофскіх навук (1996), дацэнт[1].
Наталля Аляксандраўна Кутузава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1969 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філасофскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў 1969 годзе. Скончыла ў 1991 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Палітычная гісторыя», у 1994 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі[1] па спецыяльнасці «Гісторыя філасофіі».
У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Сацыяльна-філасофская і этычная думка Беларусі першай паловы XVII ст.»[1].
Працавала дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва. Пасля старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік Аддзела даследаванняў глабалізацыі, рэгіяналізацыі і сацыякультурнага супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі[1].
Старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці»[1].
Навуковая дзейнасць правіць
Напрамкі даследаванняў: пытанні нацыянальнай свядомасці ў філасофскай і грамадска-палітычнай думцы Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў; культура-антрапалагічныя асновы рэлігіі ў сістэме сучаснай культуры[1].
Бібліяграфія правіць
- Нация, религия и государственность в полемической литературе Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв. 2-е дополненное изд. Минск, 2005.
- Нация, религия и государственность в полемической литературе Беларуси конца XVI — первой половины XVII вв.: учебное пособие. Минск, 1998.
Заўвагі правіць
Літаратура правіць
- КУТУЗАВА Наталля Аляксандраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.