Озран
Озран (сербск.: Озрен / Ozren) — невысокі горны масіў у паўночнай частцы Босніі і Герцагавіны, які працягнуўся на адлегласць каля 40 км паміж гарадамі Добай і Завідавічы, паміж далінай ракі Босна на захадзе і далінай ракі Спрэча на поўначы. На поўдні цягнецца ўздоўж ракі Крывая, тады як усходнія схілы спускаюцца да возера Модрачка. Такім чынам, часткова гара знаходзіцца ў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, часткова ў Рэспубліцы Сербскай. У адміністрацыйным плане адносіцца да баснійскай абшчыны Маглай і сербскай абшчыны Петрава.
Озран | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 918 м |
Размяшчэнне | |
44°35′25″ пн. ш. 18°16′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Этымалогія
правіцьПаводле легенды назва гары была дадзена баснійскай каралевай Катарынай Косава Катраманіч, якая, устаўшы на вяршыню, была зачаравана хараством краявіду і прамовіла «Мили Боже, лијепа обазарја» (прыкладны пераклад: «Божа мой, які выдатны выгляд»). Слова «обазарја», мелае насамрэч некалькі розных значэнняў, пасля трансфармавалася ў Озран[1].
Характарыстыкі
правіцьТры найвышэйшыя пункты горнага масіву знаходзяцца на тэрыторыі муніцыпалітэта Петрава, гэта пік Вялікая Остравіца (918 м), пік Краліца (883 м) і пік Малая Остравіца (853 м). Апроч размаітай флоры Озран багаты прыроднымі рэсурсамі, тут ёсць крыніцы чыстай пітной вады, што валодаюць гаючымі ўласцівасцямі геатэрмальныя крыніцы, рудныя і мінеральныя рэсурсы[2].
Гісторыя
правіцьЗ-за геаграфічных асаблівасцей гара Озран часта ставала пунктам абароны падчас ваенных канфліктаў. Так, у ходзе Другой сусветнай вайны ў 1942 годзе нямецка-харвацкія войскі праводзілі тут карную аперацыю супраць уздужалых югаслаўскіх партызан — большай частцы партызан у выніку атрымалася схавацца ў тутэйшых лясах. У час Баснійскай вайны Озран стаў апорай абароны сербаў супраць мусульманаў. Цяпер на піку Краліца ўсталяваны помнік загінулым ваярам Узброеных сіл Рэспублікі Сербскай, якія ў верасні 1995 года сталі ахвярамі бамбардзіровак НАТО[3][4][5].
Озранскі манастыр
правіцьНа гары знаходзіцца манастыр Сербскай праваслаўнай царквы, прысвечаны Мікалаю Цудатворцу, таксама вядомы як Озранскі манастыр.
Озранскі марафон
правіцьМуніцыпалітэт Петрава пры падтрымцы Радыё і тэлебачання Рэспублікі Сербскай штогод арганізуе традыцыйны марафонскі забег па хрыбце Озран[6].
Зноскі
- ↑ Dobro došli . http://www.ozren.org/. Ozren Outdoor.
- ↑ Оперативни план заштите и спашавања од пожара у Општини Петрово(нявызн.). Општина Петрово (март/април 2011.). Праверана 08.09.2011..(недаступная спасылка)
- ↑ Битва за Озрен . Српска.ру (3 лютага 2006). Праверана 28 сакавіка 2016.
- ↑ Сјећање на жртве NATO бомбардовања(нявызн.). Глас Српске (7 верасня 2011). Праверана 08.09.2011..(недаступная спасылка)
- ↑ Парастос на Краљици(нявызн.). Радио-телевизија Републике Српске (7 верасня 2011). Праверана 08.09.2011..
- ↑ Озренски планинарски маратон, 2012.(нявызн.). Радио-телевизија Републике Српске (9. 6. 2012.). Праверана 10. 6. 2012..(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіцьОзран на Вікісховішчы |
- Ozren Outdoor (серб.)