Оскар Каліс
Оскар Каліс (эст.: Oskar Kallis; 23 лістапада 1892, Талін — 1 студзеня 1918, Ялта) — эстонскі мастак, адзін з самых выдатных прадстаўнікоў нацыянальнага рамантызму.
Оскар Каліс | |
---|---|
эст.: Oskar Kallis | |
| |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 студзеня 1918 (25 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, карыкатурыст |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў дваранскай сям'і. Пасля смерці бацькі ў 1898 годзе даводзілася дапамагаць маці ў выхаванні трох братоў-сясцёр. Пасля заканчэння чатырохкласнага Талінскага гарадскога вучылішча ў 1910 годзе стаў працаваць чарцёжнікам у інжынера Э.Боўстэда. У 1914 годзе прынялі на працу чарцёжнікам у Марскую крэпасць Імператара Пятра Вялікага, дзе працаваў да лістапада 1917 года.
Вывучаць мастацтва пачаў ужо ў Талінскім гарадскім вучылішчы. У 1905—1907 гадах вучыўся ў Таліне ў Антса Лайкмаа, у 1912—1913 гадах на мастацкіх курсах Эстонскага мастацкага таварыства[1]. З 1913 года да канца жыцця працаваў у А. Лайкмаа[2].
Творчасць
правіцьСтвараў у асноўным творы па матывах эстонскага нацыянальнага эпаса "Калевіпаэг"[1].
Творы
правіць- «Lennuk» (1914)
- «Sulevipoja kalm» (1914)
- «Kalevipoeg kasvatab tamme» (1914—1915)
- «Kalevipoeg kellukest helistamas» (1914—1915),
- «Kalevipoeg allmaailmas» (1915)
- «Manala uks» (1915)
Зноскі
- ↑ а б Художники народов СССР : Биобиблиограф. слов. : в 6 т. [4 т., 5 кн.] / Акад. художеств СССР, НИИ теории и истории изобраз. искусств ; редкол.: Т. Н. Горина (отв. ред.), Т. К. Вагнер, Б. В. Веймарн … [и др.]. — М. : Искусство : Быстров ; СПб. : Академ. проект, 1970—
- ↑ Реалистическое искусство в Эстонии : с XIX века до настоящего времени : каталог / [сост. Х. Ляти, Э. Мяги] ; предисл. Э. Мяги. — Таллин : Эстгосиздат, 1956 — 143 с., 47 л. ил.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оскар Каліс
- Оскар Каліс Архівавана 15 мая 2021.