Оскар Ляймгрубер

Оскар Ляймгрубер (5 ліпеня 1886, Фрыбур — 19 чэрвеня 1976, Берн) — швейцарскі юрыст. Канцлер з 1943 па 1951 год.

Оскар Ляймгрубер
9-ы Федэральны канцлер Швейцарыі[d]
1943 — 1951
Папярэднік Жорж Бавэ
Пераемнік Карл Озер
Нараджэнне 5 ліпеня 1886(1886-07-05)[1][2]
Смерць 19 чэрвеня 1976(1976-06-19)[1][2] (89 гадоў)
Партыя

Біяграфія

правіць

Ляймгрубер, сын кандытара, рос у дзвухмоўным асяроддзі (французскай і нямецкай). Вучыўся ў сярэдняй школе ў Фрыбуры і Швіцы, затым вывучаў права ва ўніверсітэтах Фрыбурга, Берна і Вены. У 1911 г. атрымаў доктарскую ступень. Падчас вучобы Ляймгрубер працаваў рэдактарам «La Liberté» і «Freiburger Zeitung», сакратаром гандлёвай асацыяцыі кантона Фрыбург. З 1912 года быў адвакатам на службе Швейцарскіх федэральных чыгунак.

У 1919 годзе Ляймгрубер перайшоў у паштовы і чыгуначны дэпартамент, дзе працаваў генеральным сакратаром. Ён таксама быў членам цэнтральнага камітэта Каталіцкай кансерватыўнай партыі (пазней ХДНП Швейцарыі). Федэральны савет Швейцарыі абраў яго віцэ-канцлерам у 1925 годзе. Быў ініцыятарам заснавання Федэральнага цэнтра друкаванай прадукцыі і матэрыялаў у 1926 годзе. Ляймгрубер прадстаўляў Швейцарыю на шматлікіх міжнародных кангрэсах.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #102122164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France Oskar Leimgruber // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #102122164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #102122164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.