Оснабрукскі ўніверсітэт

Оснабрукскі ўніверсітэт (ням.: Universität Osnabrück) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Оснабрук.

Оснабрукскі ўніверсітэт
ням.: Universität Osnabrück
Schloss Osnabrueck Innenhof.jpg
Арыгінальная назва ням.: Universität Osnabrück
Міжнародная назва англ.: Osnabrück University
Заснаваны 1974
Студэнты 14 106[1]
Размяшчэнне Оснабрук
Сайт uni-osnabrueck.de
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Агульная характарыстыкаПравіць

У 2011 годзе штат вучэльні складаў 1 858 чалавек, у тым ліку 209 прафесараў, 936 дадатковых акадэмічных супрацоўнікаў (выкладчыкі без прафесарскага звання, аспіранты і асістэнты) і 713 неакадэмічных супрацоўнікаў.

Універсітэт вядомы сваімі шматлікімі міждысцыплінарнымі праграмамі, некаторыя з якіх рэдкія ці нават ўнікальныя сярод нямецкіх універсітэтаў, уключаючы еўрапейскія даследаванні, даследаванні міграцыі, прыкладныя сістэмныя навук. Характэрна, што універсітэт вядомы сваімі даследаваннямі ў галіне кагнітыўных навук, даследаванняў міру і канфліктаў, дэмакратычнага кіравання, еўрапейскіх даследаванняў, міграцыйных даследаванняў і многіх іншых.

Акрамя таго, універсітэт, дзякуючы сваёй магістарскай праграме па дэмакратычным кіраванні і грамадзянскай супольнасці, таксама з'яўляецца часткай прэстыжнай Стыпендыі DAAD ў галіне дзяржаўнай палітыкі і эфектыўнага кіравання для краін, якія развіваюцца, разам з іншымі аўтарытэтнымі інстытутамі ў галіне паліталогіі і дзяржаўнай палітыкі, такімі як Школа кіравання Херт ў Берліне і Школа дзяржаўнай палітыкі Вілі Брандта ў Эрфурце. Праграма прыцягвае людзей з Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі для навучання ў нямецкіх універсітэтах па арыентаванай на палітыку магістарскай праграме.

СтурктураПравіць

  • Школа культуралогіі і сацыяльных навук
  • Школа адукацыйных і культурных даследаванняў
  • Школа фізікі
  • Школа біялогіі і хіміі
  • Школа матэматыкі і камп'ютарных навук
  • Школа моўных і літаратурных даследаванняў
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа дзелавога адміністравання і эканомікі
  • Школа права
  • Інстытут міграцыйных і міжкультурных даследаванняў
  • Інстытут ранніх сучасных міжкультурных даследаванняў
  • Інстытут кагнітыўных навук
  • Інстытут даследаванняў экалагічных сістэм

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 28 верасня 2017.

СпасылкіПравіць