Отан Тадэвушавіч Язерскі

Отан Тадэвушавіч Язерскі (польск.: Otto Jezierski; нар. 1799)  — памешчык, граф.

Отан Тадэвушавіч Язерскі
POL COA Rogala.svg
Рагаля
Нараджэнне 1799
Род Язерскія[d]
Бацька Тадэвуш Язерскі[d]
Маці Караліна з Вайніловічаў[d]
Жонка Adela Burthaire de Verny[d]
Член у

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Язерскіх герба «Рагаля». Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша Язерскага і Караліны з Вайніловічаў. Отан-Ян-Севярын Язерскі быў ахрышчаны 31 студзеня 1799 г. у слуцкім парафіяльным касцёле[1].

Граф. Памешчык маёнтка Баслаўцы Слуцкага павета Мінскай губерні[2].

Ганаровы сябра масонскай ложы Святога Уладзіслава Ягайлы ў Слуцку, верагодна сябра ложы Шчаслівага Вызвалення ў Нясвіжы. 10 мая 1826 года расказаў пасланніку вялікага князя Канстанціна Байкову аб дзейнасці слуцкай масонскай ложы, даў яму яе дэкарацыі[2].

12 мая 1844 напісаў дырэктару вучылішчаў Мінскай губерні прашэнне аб прызначэнні яго ганаровым наглядальнікам вучылішчаў Мінскага павета, але паколькі не меў класнага чына, не мог ім стаць[2].

Сям’яПравіць

У шлюбе з Адэляй Біртэр дэ Верн[1]. Дзеці:

Зноскі

ЛітаратураПравіць