Павел Іосіфавіч Кароль

Павел Іосіфавіч Кароль, польск.: Paweł Korol (4 ліпеня 1890, Бяла-Падляска, Царства Польскае, Расійская імперыя — дата і месца смерці невядомыя) — лекар, польскі грамадскі дзеяч, дэпутат Сейма ІІ Склікання (1928—1930).

Павел Іосіфавіч Кароль
Дата нараджэння 4 ліпеня 1890(1890-07-04)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці урач
Альма-матар

Біяграфія правіць

Навучаўся ў сярэдняй школе ў горадзе Седльцы, па заканчэнні якой вывучаў медыцыну ў Варшаўскім універсітэце. Падчас Першай сусветнай вайны служыў у Рускай імператарскай арміі. У 1923 годзе атрымаў званне афіцэра рэзерву Войска Польскага. Пасля заканчэння вайны працаваў гарадскім урачом у Брэсце, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці гарадскога савета. Быў кіраўніком рускага Таварыства міласэрнасці ў Брэсце, віцэ-старшынёй мясцовага аддзялення Лігі Паветранай і Супрацьгазавай абароны і Таварыства ўласнікаў нерухомасці. Быў скарбнікам прафсаюза лекараў, членам рускай аграрнага таварыства і рускай сялянскай арганізацыі,

На выбарах 1928 года атрымаў адзіны дэпутацкі мандат ад рускага спісу Сейма II склікання ад Пінскай акругі № 60. У Сойме быў прадстаўніком рускага нацыянальнага аб’яднання. Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў працягнуў займацца ўрачэбнай дзейнасцю.

У 1939 годзе быў арыштаваны НКУС. Мяркуецца, што ён быў расстраляны ў Беларусі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • артыкул Paweł Korol, Majewski P., Mazur G. (red.), Posłowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919—1939. Słownik biograficzny, Tom III: K-Ł, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2005, ISBN 8370597122, с. 174—175
  • артыкул Paweł Korol, Stanisław Łoza, Czy wiesz, kto to jest?, Część I, Warszawa 1938, стар 362.