Павел Антонавіч Сяўко

Павел Антонавіч Сяўко (22 сакавіка 1907, в. Андрэевічы — 5 лютага 1948) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, савецкі кіраўнік. Член КПСС з 1939 года.

Павел Антонавіч Сяўко
Нараджэнне 22 сакавіка (4 красавіка) 1907
Смерць 5 лютага 1948(1948-02-05) (40 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Дзейнасць палітык
Бітвы

Біяграфія Правіць

Да 1925 года парабкаваў, затым працаваў на чыгунцы. Актывіст Ваўкавыскага падпольнага райкама КПЗБ. Падчас тэрытарыяльнага падзелу Польшчы паміж СССР і Нямеччынай у 1939 года кіраваў атрадам рабочай гвардыі ў в. Мсцібава. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе абраны членам Часовага кіравання, дэпутатам Народнага сходу Заходняй Беларусі, членам Паўнамоцнай камісіі гэтага сходу на 5-й пазачарговай сесіі Вярхоўнага Савета СССР. З 1940 года дырэктар Ваўкавыскага млынкамбіната.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў палітаддзеле стралковай дывізіі. З 1943 года у партызанах: упаўнаважаны Беластоцкага падпольнага абкама, камісар 550-га партызанскага атрада. З ліпеня 1944 года намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама, з ліпеня 1947 года старшыня Сапоцкінскага райвыканкама. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1940—1946 гадах, Вярхоўнага Савета БССР з 1947 ода.

Загінуў 5 лютага 1948 года. Пахаваны ў г. п. Сапоцкін у брацкай магіле.

Памяць Правіць

Імем Сяўко названая вуліца ў Сапоцкіне. У Сапоцкіне на доме, дзе ён жыў, і на будынку чыгуначнай станцыі ў в. Андрэевічы (1975), дзе ён працаваў, усталяваны мемарыяльныя дошкі. У музеі Сапоцкінскай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра яго[1].

Зноскі