Павел Генадзевіч Усаў
Павел Генадзевіч Усаў (нар. 6 жніўня 1975, Магілёў) — беларускі палітолаг.
Павел Генадзевіч Усаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1975[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар палітычных навук[d][2] (2012) |
Альма-матар | |
Партыя |
Доктар грамадскіх навук (2011). Член Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь» (з 2020 года). Прафесар-ад’юнкт Варшаўскага ўніверсітэта (на 2022 год).
Біяграфія
правіцьУ 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узначальваў Магілёўскую гарадскую суполку «Маладых сацыял-дэмакратаў». У 2003 годзе скончыў аспірантуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры паліталогіі, а таксама магістратуру ў Школе Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. У 2003—2005 гадах працаваў выкладчыкам паліталогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. У 2004 годзе ўзначаліў Магілёўскую гарадскую суполку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і вылучыўся кандыдатам на парламенцкіх выбарах. У 2006 годзе паступіў ва Уроцлаўскі ўніверсітэт па стыпендыі імя Лэйна Кіркланда. Пазней стаў весці ва ўніверсітэтах Польшчы і Славакіі паліталагічныя лекцыі пра дзяржаўны лад Беларусі, Расіі і Украіны. Заснаваў у Варшаве Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў, у якасці кіраўніка якога выступаў экспертам у перадачах Беларускай службы Польскага радыё, а таксама ў Беларускім цэнтры еўрапейскіх даследаванняў. Паступіў у дактарантуру Школы грамадскіх навук Польскай акадэміі навук (ПАН). У 2011 годзе атрымаў ступень доктара грамадскіх навук у Інстытуце палітычных даследаванняў ПАН за абарону дысертацыі «Станаўленне і ўмацаванне неааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ў 1994—2010 гадах», якую выдаў у 2014 годзе асобнай кнігай на 360 старонак (ISBN 978-83-64091-25-4). Да 2015 года стаў аўтарам звыш 500 паліталагічных артыкулаў, у тым ліку ў часопісе «ARCHE Пачатак».
У красавіку 2017 года выступіў суаўтарам Народнай праграмы «Вольная Беларусь»[3]. У ліпені 2020 года ўвайшоў у склад Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь»[4]. Працаваў прафесарам-ад’юнктам у Варшаўскім універсітэце[5].
У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 11 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[6].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Вольгай Старасцінай, мае дзяцей.
Зноскі
- ↑ Pavel Usov // MAK
- ↑ https://mbasic.facebook.com/pavel.usov.10
- ↑ Зянон Пазняк, Павел Вусаў, Сяргей Папкоў, Юрый Беленькі, Павел Мірановіч, Лявон Баршчэўскі, Юрый Цехановіч, Мікалай Крыжаноўскі. Народная Праграма «Вольная Беларусь». — Варшава: Беларускія ведамасці, 2017. — 72 с. — 300 экз. — ISBN 978-83-935476-7-8.
- ↑ Паведамленне (Мемарандум аб стварэнні Беларускага нацыянальнага сакратарыята за мяжой Беларусі)(недаступная спасылка). Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ (9 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2022. Праверана 16 верасня 2022.
- ↑ Зміцер Лукашук. Амністыя Лукашэнкі за пратэсты, «атручэнне» Сахашчыка, крах Форума Цапкалы, Кабінет . Еўрапейскае радыё для Беларусі (6 верасня 2022). Праверана 16 верасня 2022.
- ↑ 20 «аналітыкам Ціханоўскай» прысудзілі гіганцкія завочныя тэрміны. Больш за ўсіх — Дабравольскаму . Наша Ніва (1 ліпеня 2024).
Спасылкі
правіць- Павел Вусаў . Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 жніўня 2016). Праверана 16 верасня 2022.
- Павел Вусаў. Меркаванні . Тэлеканал «Белсат» (29 ліпеня 2022). Праверана 16 верасня 2022.