Павел Пятровіч Тамілаў
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Павел Пятровіч Тамілаў (27 сакавіка 1919, вёска Бранчыцы, Салігорскі раён — 8 сакавіка 1945) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці.
Павел Пятровіч Тамілаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 сакавіка 1945 (25 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызаны |
Камандаваў | Партызанская брыгада «Савецкая Беларусь» |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьУ 1938—1941 гадах працаваў у органах НКУС. Член КПСС з 1941 года. У партызанах з сакавіка 1942 года: камандзір групы, роты, начальнік штаба атрада, начальнік разведкі, член штаба партызанскіх атрадаў Пінскай вобласці. З мая 1943 года камандзір арганізатарскай групы, атрада, у жніўні 1943 — лютым 1944 гадоў — партызанскай брыгады «Савецкая Беларусь», адначасова член Давыд-Гарадоцкага райаддзела РК КП(б)Б. З 1944 года быў начальнікам Лагішынскага райаддзела НКУС. Загінуў падчас выканання задання.
Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лагішын.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.