Павел Уладзіміравіч Дзік
Па́вел Уладзі́міравіч Дзік (нар. 30 кастрычніка 1955, Ленінград) — беларускі дзяржаўны дзеяч, экс-міністр фінансаў Беларусі. Кандыдат эканамічных навук[1].
Павел Уладзіміравіч Дзік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Сцяпан Янчук | ||||||
Пераемнік | Мікалай Корбут | ||||||
Нараджэнне |
30 кастрычніка 1955 (67 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Дзейнасць | эканаміст | ||||||
Месца працы |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1955 года ў г. Ленінградзе ў сям’і служачых. Кандыдат эканамічных навук.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1977 г. у апараце Міністэрства фінансаў пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.
З 1979 па 1981 служыў у шэрагах Савецкай Арміі.
Пасля заканчэння службы працаваў старэйшым рэвізорам кіравання дзяржрасходамі, галоўным спецыялістам, начальнікам аддзела, намеснікам начальніка ўпраўлення, а затым начальнікам упраўлення даходаў бюджэту.
У снежні 1994 г. прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
У снежні 1997 вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
У 2004—2006 гг. працаваў дацэнтам кафедры бюджэту і фінансаў знешнеэканамічнай дзейнасці БДЭУ[1].
Зноскі
- ↑ а б БГЭУ, 2008
СпасылкіПравіць
- ДИК ПАВЕЛ ВЛАДИМИРОВИЧ(руск.) // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933—2008). — Мн.: БГЭУ, 2008. — С. 247. — ISBN 978-985-484-515-9.
- Фінансавай сістэме Беларусі - 90 год (руск.)