Сцяпан Пятровіч Янчук

Сцяпа́н Пятровіч Янчу́к (нар. 28 мая 1944, в. Мінянка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, экс-міністр фінансаў Беларусі.

Сцяпан Пятровіч Янчук
Сцяг Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Сцяг
16 ліпеня 1990 — 18 жніўня 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Пераемнік Павел Дзік
Нараджэнне 28 мая 1944(1944-05-28) (79 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 28 мая 1944 года ў в. Мінянка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, беларус. Выхадзец са шматдзетнай сялянскай сям'і.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 годзе ў Кобрынскам райфінаддзела пасля заканчэння Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума.

З 1963 па 1966 і ў 1971 па 1973 — служыў у шэрагах Савецкай Арміі.

У 19751980 гадах працаваў загадчыкам фінансавага аддзела Пінскага гарвыканкама.

З чэрвеня 1980 па чэрвень 1985 узначальваў фінансавы аддзел Брэсцкага аблвыканкама.

У 1985 годзе прызначаны намеснікам міністра фінансаў БССР, у лютым 1987 — першым намеснікам міністра.

16 ліпеня 1990 года прызначаны міністрам фінансаў Беларускай ССР. На пасту міністра кіраваў працэсамі распрацоўкі нацыянальнай бюджэтнай палітыкі, стварэння нацыянальных падатковай і валютнай сістэмаў[1].

У 1994 годзе вызвалены ад займаемай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Пасля адстаўкі амаль 10 год працаваў кіраўніком прадстаўніцтва АСБ «Беларусбанка» ў Варшаве, затым — памочнік Старшыні праўлення Беларусбанка па знешнеэканамічных пытаннях.

Зноскі

Спасылкі правіць