Мінскі фінансава-эканамічны каледж

Мінскі фінансава-эканамічны каледж (МФЭК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мінску. Размешчаны па адрасе вуліца Чырвоная, 17. Перад будынкам каледжа разбіты Красны сквер.

Мінскі фінансава-эканамічны каледж  (МФЭК)
Выява лагатыпа
Дата заснавання 1930
Тып каледж
Дырэктар Аляксандр Аляксандравіч Калінка
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас г. Мінск, вул. Чырвоная, 17
mfec.by

Гісторыя правіць

Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум заснаваны 13 верасня 1930 года пастановай Савета Народных Камісараў БССР. 1 кастрычніка 1930 года пачалося стварэнне тэхнікума з двума аддзяленнямі: крэдытнай і ашчаднай справы[1].

 
Будынак школы № 17 (дом Залкінда), у якім размяшчаўся тэхнікум

Першыя заняткі пачаліся 10 сакавіка 1931 года ў будынку сямігадовай школы № 17 (вул. Рэвалюцыйная, 24) на фінансавым, уліковым, крэдытна-банкаўскім і крэдытна-ашчадным аддзяленнях. У 1932 годзе тэхнікуму былі перададзены два будынкі барачнага тыпу, адно з іх прыстасавалі для заняткаў, у другім жылі навучэнцы. Тэхнікум працаваў у цяжкіх умовах, заняткі пачыналіся ў 18:30 і сканчаліся пасля дваццаці трох гадзін[1].

У сакавіку 1934 года абыўся першы выпуск, дыпломы атрымаў 131 навучэнец[1].

Да 1938 года тэхнікуму былі перададзены два памяшканні ў студэнцкім гарадку (каля чыгуначнага моста за вакзалам), якія раней політэхнічнаму інстытуту[1].

У студзені 1946 года адбыўся першы паваенны набор у тэхнікум. Заняткі пачаліся з 1 верасня 1946 года ў трэцюю змену з дваццаці гадзін у адноўленым будынку 37-й школы па вуліцы Танкавай[1].

 
Былы будынак тэхнікума на рагу пр. Незалежнасці і вул. Сурганава

У 19491951 гадах на рагу Ленінскага праспекта (цяпер пр. Незалежнасці) і вуліцы Друкарскай (у наш час вуліца Сурганава) пабудаваны новы навучальны корпус (цяпер у ім размяшчаецца Беларуская акадэмія мастацтваў) і інтэрнат тэхнікума[1].

У 1960 годзе Мінскі фінансавы тэхнікум аб'яднаны з Мінскім статыстычным тэхнікумам. З 1960 года заняткі праводзіліся ў цяперашнім навучальным корпусе № 1 (вуліца Чырвоная, 17)[1].

У 1970-я гады пабудаваны другі навучальны корпус і два інтэрнаты. З 1979 года тэхнікум бярэ ўдзел у падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі краін, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці, у тым ліку Анголы, Афганістана, Камбоджы, Лаоса, Гвінеі-Бісау, Конга, Сьера-Леонэ, Малі, Грэнады, Мазамбіка і іншых[1].

У 1970-1980-х гады пабудаваны ўцеплены пераход паміж навучальнымі карпусамі і сталовая[1].

1 верасня 1994 года тэхнікум ператвораны ў Мінскі фінансава-эканамічны каледж. З 1995 года распачата падрыхтоўка спецыялістаў для фінансавых, падатковых органаў і банкаў. Паводле дагавора паміж каледжам і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, выпускнікі, якія атрымалі дыпламы з адзнакай, маюць магчымасць быць залічанымі адразу на другі курс дзённага навучання ўніверсітэта[1].

Інфраструктура правіць

Мінскі фінансава-эканамічны каледж размяшчаецца ў двух пяціпавярховых навучальных карпусах, злучаных уцепленым пераходам.

Маюцца два інтэрнаты на 800 месцаў, у якіх пражываюць іншагароднія навучэнцы, дзве спартыўных залы (у інтэрнаце № 1 і навучальным корпусе № 2), трэнажорная зала, лыжная база, дзве актавых залы, сталовая, буфет. Абсталяваны і функцыянуюць 14 навучальных кабінетаў і лабараторый. Створаны тэлецэнтр, тры камп'ютарныя класы[1].

Аддзяленні правіць

  • Аддзяленне фінансаў
  • Аддзяленне банкаўскай справы
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку, эканомікі і маркетынгу

Дырэктары правіць

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі

Спасылкі правіць