Мікалай Пятровіч Корбут

Мікала́й Пятро́віч Ко́рбут (1 лістапада 1948, в. Гутніца Слуцкі раён) — прэзідэнт федэрацыі гімнастыкі РБ, Міністр фінансаў Беларусі (1997—2008).

Мікалай Пятровіч Корбут
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
1997 — 14 жніўня 2008
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Павел Дзік
Пераемнік Андрэй Харкавец
намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
1996 — 1997
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст
Нараджэнне 1 лістапада 1948(1948-11-01) (72 гады)
 
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь

БіяграфіяПравіць

Служыў у Савецкім войску ў 19701972 гадах. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя Куйбышава.

Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве фінансаў, намеснікам старшыні Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь у 19921996 гадах. Першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у 19961997 гадах.

З 1997 года Міністр фінансаў Беларусі.

У сакавіку 2008 перанёс абшырны інсульт.

14 жніўня 2008 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь вызваліў Корбута ад пасады Міністра фінансаў.

Прэзідэнт Беларускай федэрацыі гімнастыкі з 1998 года.

Прыватнае жыццёПравіць

Жанаты, мае двух сыноў. Захапляецца тэатрам, спортам, паляваннем і рыбалкай.

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць