Павел Уладзіміравіч Ларчык

Павел Уладзіміравіч Ларчык (нар. 17 красавіка 1997) — беларускі музыкант (гітара), палітычны зняволены, абвінавачаны і асуджаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.

Павел Уладзіміравіч Ларчык
Род дзейнасці музыкант, гітарыст, палітычны вязень
Дата нараджэння 17 красавіка 1997(1997-04-17) (27 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства

Біяграфія правіць

Нарадзіўся і жыў у Гомелі.

Ларчык грае на гітары, свае кампазіцыі і кавер версіі вядомых песень ён выкладаў на свой канал на Youtube.

Палітычны пераслед правіць

Павел Ларчык быў затрыманы 1 сакавіка 2021 супрацоўнікамі Следчага камітэту паводле абвінавачвання ў гвалце над супрацоўнікам міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэксу РБ — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Абвінавачванне грунтавалася на тым, што Ларчык удзельнічаў у Маршы пратэсту 20 верасня 2020 года ў Гомелі, падчас якога рухаўся ў складзе калоны разам з іншым палітвязнем, Аляксеем Губічам, меў дзяржсцяг узору 1994 года, і калі міліцыянты пачалі затрымліваць людзей, у тым ліку і Ларчыка, ён нібыта ўчыніў гвалт над інспектарам Чыгуначнага АУСу Паўлам Шапавалавым, «нанёс яму тры ўдары нагой — у апошняга былі крывападцёкі»[1].

21 чэрвеня 2021 ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля суддзя Алеся Осіпава пачала разглядаць крымінальную справу Паўла Ларчыка. Пацярпелы міліцыянт Шапавалаў не стаў выстаўляць пазоў за маральную шкоду. Быў прагледзены відэазапіс падзей на маршы і затрымання Ларчыка (пацярпелы Шапавалаў спрабаваў затрымаць Ларчыка ззаду, Ларчык не бачыў, хто спрабуе яго схапіць), таксама заслуханы высновы медэкспертызы, згодна з якімі пашкоджанні Шапавалава не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя і страты працаздольнасці, таксама медэкспрет адзначыў, што не ўяўляецца магчымым сцвердзіць, ці маглі цялесныя пашкоджанні ўтварыцца пры абставінах, пазначаных Шапавалавым, таму што ён ў сваіх паказаннях не дэталізаваў, у якія вобласці галавы наносіліся ўдары[1]. Нягледзячы на гэта, пракурор Кружнова запрасіла для Ларчыка тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, і 9 ліпеня суддзя Осіпава прызнала Ларчыка вінаватым і прысудзіла яму тры гады калоніі[2].

29 ліпеня 2021 года восем беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі ПЭН-цэнтр, апублікавалі супольную заяву, у якой прызналі Паўла Ларчыка палітычным зняволеным[3].

Прысуджаны тэрмін Ларчык адбывае ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку.

Зноскі

Спасылкі правіць